KotKseniya
Далучыўся 1 лістапада 2017
Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Svetit у тэме Залік
Вітанкі правіць
Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.
Заданне: правіць
- Дадай на сваю старонку інфармацыю пра сябе, бо Вікіпедыя — гэта супольнасць, а калі ты прыходзіш у любую супольнасць, ты знаёмішся з людзьмі.
- Неабходна дадаць 3 абзацы тэксту па любой з тэм атамнай фізіцы
- са спасылкамі (чырвонымі і сінімі)
- і крыніцамі інфармацыі, аформленымі як зноскі. (Важна! Крыніцы інфармацыі — не перакладаюцца на бел. мову, а бяруцца як ёсць, на той мове, на якой напісаны.)
- Праверыць выкананне задання аднаго са сваіх аднагрупнікаў (крыху пазней у каментарыі напішу табе — хто гэта будзе). Аналагічна вікі-рэдактары правяраюць адзін аднаго ў Вікіпедыі:
- табе трэба будзе ацаніць яго(яе) заданне па першых 2-х пунктах. І пракаментаваць на яго(яе) старонцы размоў.
- (табе трэба будзе навучыцца падпісваць свае каментарыі. Подпіс робіцца націсканнем кнопкі з алоўкам на панэлі рэдагавання, ці ўстаўкай сімвалаў --~~~~)
- Запоўніць анкету зваротнай сувязі.
Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні — пытай (можаш пісаць пытанні пад гэтай тэмай і рабіць вікі-заклік (вікі-спасылку) на мяне (Svetit), ці пісаць пытанні на маёй старонцы размоў (Размовы з удзельнікам:Svetit)).
Карысныя спасылкі: правіць
- Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое, што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць «падаванам» у Вікіпедыі, а не проста юзерам.
- Рэсурс для праверкі правапісу Добрапіс. Перад тым, як дадаць тэкст у Вікіпедыю, трэба праверыць яго на памылкі.
- Калі дадаеш тэкст на беларускай мове, абавязкова ўсталюй беларускую раскладку клавіятуры, таму што па тэксце, дзе ў беларускіх словах устаўлена англійскае «i», пошук працаваць не будзе.
- Таксама ты можаш прыйсці на адну з нефармальных Вікі-сустрэч, пазнаёміцца з іншымі вікі-рэдактарамі, папрасіць дапамогі, і, магчыма, прама на сустрэчы зрабіць гэтае заданне.
Заўвагі па заданню правіць
Вітаю, KotKseniya.
Ты амаль усе зрабіла. Табе засталося праверыць свайго таварышча Egor Antonovich па такіх жа крытэрах, і напісаць на яго старонцы размоваў.
Першы раз яго правярала я, і адпісалася - далей ты. --Svetit (размовы) 16:16, 12 снежня 2017 (MSK)
Залік правіць
Вітаю, KotKseniya.
Ты паспрабавала праверыць свайго таварышча Егора. Ты толькі не звярнула увагу, што ў яго артыкуле не ўнутраныя, а знешнія спасылкі. Будзь уважліва.
Прыходзь на залік 22 снежня (пятніца), з 13.00 па 14.00 у 515б.