Прывітанне,

Ёсць просьба — не дужа злоўжываць сінтаксічным кіраваннем віду "ёсць кім", ды яшчэ на самых відных месцах. Так, мне вядома, што такое кіраванне існуе для форм будучага і мінулага часу, але для формы цяперашняга часу гэта неўнармавана, і аб'ектыўна ёсць памылкай (:)).

Логіка логікай, але такія правілы граматыкі, і выпраўляць граматыку — не задача вікіпедыі. Yury Tarasievich 17:54, 7 Кастрычнік 2007 (UTC)

Другое — зірніце ў Одзіне, там папраўлены сінтаксіс ўстаўляння выяваў. Yury Tarasievich 17:54, 7 Кастрычнік 2007 (UTC)

  • Ведаеце, з'явілася пытанне, адкуль жа вы бярэце свае тэксты. Рознапланавыя тэмы і "на адну літару" — вы часам не перапісваеце нейкі гатовы энц. слоўнік? Нашаму праекту не "выставяць" парушэння аўтарскіх правоў? Yury Tarasievich 05:47, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)
    • Гэта пераклады з украінскай вікіпедыі? Yury Tarasievich 06:59, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)
Хутчэй за ўсё гэта з украінскай вікіпедыі, у якую гэтыя артыкуля былі перапісаны са слоўнікаў --Alexander Amelchenko 10:23, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)

Толькі зараз зразумеў, як адказваць весці размову, неяк нязручна, ніяк не здагадацца. Так, бяру з розных вікіпедыяў, учора браў з украінскай. Ці ж гэта забаронена? Адкажыце, калі ласка, каб я ведаў. Можа, якія заўвагі ёсць?

Пытаньне маю шчэ й такое: дзесьці ёсць Беларуская энцыклапедыя мастацтваў, такая сіняя, тамоў 6 ці штосьці накшталт таго. Адтуль тэарэтычна можна браць інфу? Вядома ж, са спасылкай на энцыклапедыю.

  • Дзякуй за новыя артыкулы. Але ж трэба ставіць IWiki, калі ласка. :)--Pauk 03:59, 12 Кастрычнік 2007 (UTC)

Дарэчы, падкажыце, якія інструкцыйныя матэрыялы патрэбныя найперш для пачаткоўцаў у Вікіпедыі, на вашу думку. Вось, напрыклад, ужо бачу пра адказы і пра энц-і як крыніцы — гэта істотна. А то ніхто не хоча пісаць інструкцыі, дык хоць ведаць, якія патрэбныя найперш. :))

Вікіпедыя як крыніца — гэта не забаронена, вядома ж, хоць і якасць тэксту бывае не самай лепшай. Спасылка на канкрэтную версію Вікіпедыйскага тэксту (якой карысталіся) капіруецца са спасылкі на "Нязменную спасылку" (злева, у "бакоўцы").

З папяровых (капірайтавых) энц-яў браць можна (і трэба, дый не атрымаецца іначай :)), толькі трэба паказваць у крыніцах і лепей пазбягаць браць усё цалкам (калі гаворка не пра элементарныя (сухія) факты).

І дзякуй за вашу працу! Хіба адна толькі маленькая заўвага — ці маглі б даваць трохі даўжэйшыя, не адна-сказавыя, артыкулы? Yury Tarasievich 06:06, 12 Кастрычнік 2007 (UTC)

Дык у рускай Вікі падобны артыкулы выдаляюцца як "слоўнiкавыя". Трэба мякка зрабіць правіла артыкулаў. --Pauk 08:50, 12 Кастрычнік 2007 (UTC)
Напрыклад, 700 байт. Навогул кажучы, трэба маець правілы. Бо артыкул "дворнік - чалавек, які прыбірае вуліцы", гэта вельмі дрэнна. --Pauk 09:00, 12 Кастрычнік 2007 (UTC)
Гэтая вікіпедыя - фактычна, адзіны сецевы электронны даведнік па-беларуску, - яму многае "выбачаецца". У нас можа не балець галава, як у рускіх, напрыклад, как не было падобна на іншыя даведнікі, "аблічбаваныя" БелСЭ ці БелЭн...
Між тым, правіла 700 байтаў - разумнае. Нешта такое нам трэба. Ivan Sidorsky 09:34, 12 Кастрычнік 2007 (UTC)
Не, 700 байтаў - мала. :( Кірыліца - адзін сімвал - два байта. Трэба 700 сімвалаў. --Pauk 00:55, 13 Кастрычнік 2007 (UTC)
Можам зрабіць норму 2 000 байтаў = нармальны артыкул. Але застаецца пытанне, куды адносіць меншыя - слоўнікавыя? Ці па першым часе маркіраваць іх як "тыя, што патрабуюць дапрацоўкі" і не тлуміць самім сабе галовы? Ivan Sidorsky 11:31, 15 Кастрычнік 2007 (UTC)
А можа не тлуміць сабе галавы гэтым нормамі, пакуль што? Жыццё ад нас гэтага не патрабуе. Нарэшце, можна і дапісваць, калі ёсць чаго. А то развядзем бюракратыю, "сматрашчых" усякіх — нашто? Yury Tarasievich 12:13, 15 Кастрычнік 2007 (UTC)
Гэтыя сотні-тысячы байтаў прыйшліся да гутаркі, як дастаткова простае рашэнне. Пытанне першапачаткова было, ці дапушчальна мець кароткія слоўнікавыя артыкулы (тыя ж немцы іх выдаляюць). Асабіста я лічу, што нам патрэбныя любыя артыкулы, калі яны сістэматызаваны па катэгорыях і маюць інтэрвікі, - каб любы беларус, які, як мінімум, білінгвістычны, мог даведацца пра пэўны прадмет у іншамоўнай вікіпедыі, бо ўласнымі сіламі мы пра ўсё на свеце не напішам, а таленты і здольнасці народа можна трэба выкарыстаць рацыянальна. :) Ivan Sidorsky 13:34, 15 Кастрычнік 2007 (UTC)
Мне здаецца — з іншага боку, — што ўсякія дадатковыя абмежаванні некарысна паўплываюць на масавасць удзелу. І так, як відаць, людзі туга навучаюцца тутэйшай тэхналогіі, а тут яшчэ з'явіцца і такая няпэўнасць? Yury Tarasievich 13:55, 15 Кастрычнік 2007 (UTC)
ОК. Так і вырашым.
Дарэчы, раз зайшла гаворка, можа нам як небудзь абмеркаваць "месца і ролю" беларускай вікіпедыі і перспектыўныя напрамкі яе развіцця? Ivan Sidorsky 14:06, 15 Кастрычнік 2007 (UTC)