Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Футбол

Апошні каментар: 3 гады таму, ад удзельніка Artsiom91 у тэме Беларускія клубы
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы знізу. Дадаць...

Тут можна абмеркаваць навіны, якія адносяцца да футбола; задаваць пытанні; прыцягнуць увагу ўдзельнікаў да спрэчных фактаў; уносіць прапановы і г.д. Старыя абмеркаванні не выдаляем, каб пазбегнуць паўтораў.

Беларускія клубы правіць

Паглядзеў спіс беларускіх клубаў, ён утрымлівае шмат састарэлай інфармацыі. Прапаную наступнае:

  • Выставіць на выдаленне артыкулы пра былыя футбольныя клубы, якія не згулялі ні аднаго сезона ў Вышэйшай лізе. Лічу, што значнасць каманд без прафесійных футбалістаў, спыніўшых сваё існаванне, для беларускай Вікіпедыі невялікая.
  • Калі ў кагосьці ёсць бот, у катэгорыі Футбольныя клубы Беларусі перад кожным клубам скарочаная назва ФК. Катэгорыя пра футбол, таму наяўнасць яшчэ і ФК непатрэбна.

Можа хто ведае крыніцы, у якіх ёсць поўная статыстычная інфармацыя аб Вышэйшай лізе па сезонах, пачынаючы з 1992 года? --Football Beetle (размовы) 17:47, 3 ліпеня 2020 (+03)Адказаць

Спісы, якія змяшчаюць састарэлую інфармацыю, можна абнавіць самастойна, або паставіць у іх шаблон {{Састарэла}}. Артыкулы пра футбольныя клубы, якія гулялі ў Першай ці Другой лігах, не варта выдаляць, бо існуе дастаткова крыніц пра іх выступленне. Выправіць ботам назвы ў катэгорыях немагчыма, бо ў катэгорыях тыя ж назвы, што і ў саміх артыкулах, а выкарыстанне там "ФК" замацавана правілам Вікіпедыя:Найменне артыкулаў. Статыстычную інфармацыю поўную, здаецца, нідзе не бачыў, аднак дастаткова шмат можна знайсці на football.by, rsssf.com, teams.by.--Artsiom91 (размовы) 00:18, 4 ліпеня 2020 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі праекту «Праект:Футбол».