Размовы пра шаблон:Польскія перыядычныя выданні Беларусі да 1945

Размовы пра шаблон:Перыядычныя выданні на тэрыторыі Польшчы і польскамоўныя паза яе да 1945 правіць

Пан Бладынец элегантна Рэч Паспалітую ў межах Вялікага княства Літоўскага назваў Польшчай, вядома, гэта больш нейтральна =))) --Максім Л. (размовы) 17:20, 6 верасня 2012 (UTC)

Пан Максім Л. не заўважыў словаў і польскамоўныя паза яе? Акрамя гэтага, гэты шаблон - дакладнае адлюстраванне шаблону Перыядычныя выданні на тэрыторыі Беларусі і беларускамоўныя паза яе 1776-1945, і яго крытэраў. Дзіўна, што Вы гэтага не заўважылі, бо ўдзельнічаеце ў абмеркаванні беларускага шаблону, дзе была напісана: Папяровыя энцыклапедыі разумеюць пад азначэннем "беларускі" звычайна рэчы, якія адпавядаюць хаця б аднаму з крытэрыяў: 1) існуюць ці існавалі на Беларусі (на сучаснай тэрыторыі РБ), 2) ствараюцца на беларускай мове. Я стварыў шаблон для польскіх шасопісаў паводле аднолькавых крытэраў. Ці гэта ненейтральна? Bladyniec (размовы) 19:17, 6 верасня 2012 (UTC)
Тут граматычная памылка ў назве ("польскамоўныя паза яе"). І назва занадта доўгая. --JerzyKundrat (размовы) 10:07, 10 верасня 2012 (UTC)

Парытэт паміж шаблонамі правіць

Пан Бладынец, калісьці быў дасягнуты ўжо кансэнсус пра змест шаблонаў беларускіх і польскіх выданняў да 1945 года. Ваша праўка выглядае, прынамсі, не прыгожа. Хочаце шаблон з іншымі ўмовамі ахопу -- стварайце новы. --Максім Л. (размовы) 10:09, 12 мая 2013 (UTC)

Праўда, маеце рацыю. Усё ж так я лічу, што прыняты кансэнсус далёкі ад дасканаласці. 'Białoruskie Zeszyty Historyczne' бываюць не па-беларуску, а можна іх назваць беларускай прэсай. З другога боку 'Danziger Zeitung' цяжка назваць польскім, хаця Гданск цяпер у Польшчы. Я прыхільнік увогуле прыбраць гэтыя шаблоны, каб іх задачы прынялі на сябе катэгорыі, таму і новага ствараць не буду. Bladyniec (размовы) 12:31, 12 мая 2013 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Польскія перыядычныя выданні Беларусі да 1945».