Размовы пра шаблон:Nihongo

такі варыянт чытання тэрміна скажае яго назву

у японскай мове недапушчальны такі тып рэдукцыі як замена о на а.

прапаную перайменаваць шаблон у "ніхонго"

Усё залежыць ад націску, калі ён на абодвух "о", што магчыма ў японскай, бадай будзе правільней Ніханга. --Максім Л. (размовы) 19:14, 16 лютага 2013 (UTC)
спадар, вы нясеце лухту. у японскай мове няма націску, есць танізацыя. паўтару яшчэ раз. такі запіс скажае інфармацыю. Вас не здзіўляе, што нават у прыкладзе *гэтага* шаблону сталіца Японіі чытаецца як "Токьё"?
Пан Паганец, за "лухту" ў адрас іншых удзельнікаў напэўна ставіў бы блок, а так -- дзякуй за навуку. Трэба думаць, бо ў беларускай "о" толькі пад націскам і японскім правілам гэта не падлягае, можа выкруцімся праз Ніхёнго. Наогул, чакайце троху, спытаюся ў мовазнаўца. --Максім Л. (размовы) 09:09, 17 лютага 2013 (UTC)
я б параіў пачытаць пра хірагану, паглядзець у слоўніку, як чытаецца 日本語 (にほんご) (саманазва японскай мовы). Выбар даволі просты: альбо вы паважаеце запазычанае слова, альбо скажаеце яго.
За агульнымі рэкамендацыямі Саўкі, які напэўна шмат чаго паглядзеў перад тым, і згодай збольшага з імі У. Кошчанкі, правільней пісаць ніханго. Т.ч. калі "о" ці "ё" сустракаюцца ў слове некалькі разоў, то націск ставіцца на апошні з іх. --Максім Л. (размовы) 15:59, 18 лютага 2013 (UTC)
Пан Паганец, як вышэй напісана, правільна Ніханго. --Максім Л. (размовы) 10:46, 3 сакавіка 2013 (UTC)
У мяне скончыліся цэнзурныя эпітэты каб апісаць, што я думаю пра запазычаныя словы. Калі хто-небудзь возьмецца за вывучэнне японскай мовы, ён хутчэй артымае веды англамойнай ці рускамоўнай крыніцы, бо напісаць падручнік на беларускай мове правільна будзе немагчыма.
Пан Паганец, быццам японская не дастасоўвае іншамоўныя словы да сваіх асаблівасцяў. Прыміце факт, што ў беларускай мове "о" толькі пад націскам, у незалежнасці ад японскай сітуацыі. Падручнік гэта зусім іншая рэч, менавіта там чалавек даведаецца, што японская не падобная беларускай у плане націску і інш., што яму давядзецца адмовіцца ад беларускага маўлення. --Максім Л. (размовы) 08:17, 7 сакавіка 2013 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Nihongo».