Разня ў Кола Тэмбіен

Разня ў Кола Тэмбіен — масавае забойства, здзейсненае 10 лютага 2021 года ў раёне Кола Тэмбіен (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі тут было забіта 182 мірных жыхара, з якіх распазнана было толькі 18 чалавек. Бойня закранула чатыры вёскі, у тым ліку Ады Асміэн, Абій Ады, Гайя і Ветэлака. Інцыдэнт у Кола Тэмбіен быў уключаны на разгляд сумеснага расследавання УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека, якое пачалося ў сакавіку таго ж года.

Спасылкі правіць