Разня ў Махберэ Дэго
Разня ў Махберэ Дэго — масавае забойства, здзейсненае 15 студзеня 2021 года ў горадзе Махберэ Дэго (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі тут было забіта ад 50 да 74 мірных жыхароў.
У сетку патрапілі відэазапісы масавых забойстваў. Канкрэтны дзень падзей не паказваецца, але некаторымі крыніцамі называецца дата 15 студзеня, прычым расправы працягваліся яшчэ некалькі дзён. Мэтай ваенных сталі мужчыны, у асноўным гандляры і фермеры, падазраваныя ў сувязях з паўстанцамі НФВТ. Дзесяткі грамадзянскіх асобаў былі згрупаваны ў пустыні за межамі горада, падведзены на край скалы і пакараны смерцю эфіопскі вайскоўцамі. Дзякуючы асаблівай геамарфалогіі навакольнага асяроддзя выявы можна было геалыцыраваць.
Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення эфіопскімі ўладамі факту масавых забойстваў у сакавіку было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека.
Спасылкі
правіць- Twitter: author @tvbempt; hashtags #NeverForget #SayTheirNames #mahberedego
- World Peace Foundation: Starving Tigray
- Tigray: Atlas of the humanitarian situation
- TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources