Разня ў Хамеры

(Пасля перасылкі з Разня ў Хамера)

У пачатку лістапада 2020 года ў горадзе Хамера рэгіёна Тыграй на паўночным захадзе Эфіопіі адбылася масавая расправа. Разня здарылася падчас узброенага канфлікту паміж партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя і федэральным урадам краіны.

Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано[1][2] і ўрадавай арміі[3]. Уцекачы заявілі, што на іх напалі жыхары суседняга рэгіёну Амхара, якія аб’ядналіся з федэральнымі войскамі, забіваючы тых, хто спрабаваў уцячы з краіны. Зэнебэ, этнічны тыграец, што стаў відавочцам разні, нават параўнаў тое, што адбылося з генацыдам. Гідзі, таксама сведак, распавядаў як ваенныя спынілі таксі, збілі кіроўцы і двух пасажыраў. Па паведамленні іншага сведкі, забойствы адбываліся як пры дапамозе агнястрэльнай, так і пры дапамозе халоднай зброі[2]. 54-гадовы бежанец, з якім гутарыў The Guardian, Гуш Тэла заявіў, што яго збілі федэральныя сілы бяспекі. Ён заявіў, што лаялісты перадалі яго моладзевай групоўцы з Фано, якая вызваліла яго. Іншыя ўцекачы паказалі раны, якія яны прыпісваюць байцам Фано[3]. Жыхар Хамеры Мелес, апытаны газетай The New York Times у лагеры для бежанцаў, заявіў, што амахарскія апалчэнцы нават адрэзалі галовы[4].

29 лістапада Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хамера было знойдзена 70 пахавальных ям, якія змяшчаюць целы. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ[5].

Зноскі

  1. Ethiopian military seizes airport as fighting rages in Tigray (11 лістапада 2020).
  2. 2,0 2,1 After the bombs they attacked with knives, claim Ethiopians fleeing peace prize winner's war (23 November 2020).
  3. 3,0 3,1 'I saw people dying on the road': Tigray's traumatised war refugees (2 снежня 2020).
  4. Fleeing Ethiopians Tell of Ethnic Massacres in Tigray War (9 снежня 2020).
  5. 70 clandestine burial pits found in Humera-reports (29 лістапада 2020).