Разьба па дрэве ва Узбекістане

Разьба па дрэве — від традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва Узбекістане па апрацоўцы дрэва.

Лаўх  (узб.)
Разная шкатулка
Стол

Арнаментальная рэзьба па дрэве выкарыстоўвалася як для архітэктурных элементаў і элементаў інтэр’ера, у тым ліку балак, дзвярных і аконных праёмаў, калон, балясін і гэтак далей, так і для асобных вырабаў утылітарнага прызначэння: невялікіх столікаў, шкатулак, сундукоў, падставак для карану, футляраў для кніг, музычных інструментаў і іншых.

Гісторыя правіць

Разьба вядома на тэрыторыі сучаснага Узбекістана ўжо больш за тысячу гадоў. Фрагменты разьбянога дрэва ў руінах замка VI стагоддзя Джумалактэпа  (узб.) і драўлянае разьбяное пано, знойдзенае ў вярхоўях ракі Зерафшан, з выявай двухгаловай змяі ў асяроддзі рытмічнага хвалепадобнага ўзору, даюць уяўленне аб майстэрстве рамеснікаў Согда[1].

Сюжэтная разьба па дрэве існавала ў народаў Узбекістана і пасля ўварвання арабаў, аж да Х стагоддзя. І толькі пазней арнаментальныя геаметрычныя і раслінныя ўзоры цалкам выцеснілі сюжэтныя выявы[1].

У раскопках блізу маўзалея Кусам iбн-Абаса ў некропалі Шахі Зінда  (руск.) быў знойдзены разьбяны фрагмент пышнага эпіграфічнага фрыза, які адносіцца да XI стагоддзя. Некалькімі стагоддзямі пазней, у эпоху Аміра Цімура, разьба па дрэве, як і іншыя мастацкія рамёствы, дасягнула вышынь сапраўднага мастацтва[1]. У XIV стагоддзі пахавальня Кусам iбн-Абаса была аформлена выдатным пано з геаметрычным арнаментам-гірыхам  (укр.) з наборнага дрэва, а ў маўзалеі Сайф ад-Дзін Бахарзі  (руск.) ў Бухары быў збудаваны разьбяны кенатаф[1].

 
В. Верашчагін. «Дзверы Цімура  (руск.)», 1873

Адным з самых выдатных твораў мастацтва разьбы па дрэве гэтага часу можна лічыць разьбяныя дзверы маўзалея Гуры-Эмір. У канцы XIX стагоддзя рускі мастак В. Верашчагін быў настолькі захоплены іх пышнасцю, што адлюстраваў на вядомай карціне «Дзверы Цімура»[1].

Стылі разьбы правіць

Асноўныя арнаментальныя стылі ўзбекскай разьбы па дрэве склаліся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя — гэта багдадзі  (узб.), іслімі і паргары  (узб.)[1].

Пароды дрэва правіць

Для разьбяных вырабаў узбекскія майстры выкарыстоўваюць драўніну карагача — так называюць некалькі разнавіднасцяў вяза, у тым ліку вяз прысадзісты (Ulmus pumila) і Ulmus parvifolia, а таксама арэх, арчу і шаўкоўніцу і іншыя.

Зноскі

Спасылкі правіць