Райнер Луц Томас Лінднер (ням.: Rainer Lutz Thomas Lindner; нар. 1966) — нямецкі гісторык і менеджар, прафесар Констанцкага ўніверсітэта.

Райнер Лінднер
Род дзейнасці кіраўнік
Дата нараджэння 28 студзеня 1966(1966-01-28) (58 гадоў)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

У 1993 годзе атрымаў ступень магістра ва ўніверсітэце Цюбінгена. Там жа ў 1997 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ва ўніверсітэтах Кембрыджа, Масачусетса (Гарвардскі універсітэт), Мінска, Кіева, Масквы і інш.

У 1994—1998 і 2005—2008 гадах быў навуковым супрацоўнікам і саветнікам Федэральнага ўрада і Бундэстага ў Нямецкім інстытуце міжнароднай палітыкі і бяспекі Фонду навукі і палітыкі. Затым працаваў навуковым супрацоўнікам ў Констанцкім універсітэце. У 2005 годзе там жа атрымаў ступень хабілітаванага доктара. У студзені 2008 года заняў пасаду пасаду ад’юнкт-прафесара.

З 2008 па 2015 год працаваў дырэктарам-распарадчыкам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі. З 2016 па 2020 год быў генеральным дырэктарам Subregion Central & Eastern Europe/Middle East Africa, кампаніі групы аўтамабільных пастаўшчыкоў Schaeffler. У 2020 годзе заняў пасаду генеральнага дырэктара Heine + Beisswenger Group, якая працуе ў галіне металургічнай прамысловасці[1].

У розныя гады быў куратарам Нямецка-расійскага форуму, старшынёй Нямецка-беларускага таварыства, Нямецка-ўкраінскага форуму і Каспійскага еўрапейскага форуму[2]. Стаў заснавальнікам «Мінскага форуму». Акрамя таго, быў членам праўлення Нямецкага таварыства даследаванняў Усходняй Еўропы, членам навукова-кансультатыўнага савета Берлінскага інстытута народанасельніцтва і развіцця, членам апякунскіх саветаў Міжнароднай арганізацыі адукацыі і сустрэчы і Нямецка-азербайджанскага форуму.

Сям’я

правіць

Жанаты і мае сына.

Прэмія

правіць
  • Ордэн Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Чарнагорыя 2-й ступені (2013)

Публікацыі

правіць
  • Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in Weißrußland im 19. und 20. Jahrhundert. R. Oldenbourg Verlag, München 1999 (= Ordnungssysteme. Studien zur Ideengeschichte der Neuzeit, Band 5).
  • (mit Boris Meissner) (Hrsg.): Die Ukraine und Belarus’ in der Transformation. Eine Zwischenbilanz. Köln 2001.
  • (mit Dietrich Beyrau) (Hrsg.): Handbuch der Geschichte Weißrußlands. Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 2001.
  • (mit Stefan Creuzberger) (Hrsg.): Russische Archive und Geschichtswissenschaft. Rechtsgrundlagen – Arbeitsbedingungen – Forschungsperspektiven. Verlag Peter Lang, Frankfurt am Main u. a. 2003.
  • (mit Jörg Gebhard und Bianka Pietrow-Ennker) (Hrsg.): Unternehmer im Russischen Reich. Sozialprofil, Symbolwelten, Integrationsstrategien im 19. und frühen 20. Jahrhundert. Osnabrück 2006.
  • Unternehmer und Stadt in der Ukraine, 1860–1914. Industrialisierung und soziale Kommunikation im südlichen Zarenreich. Konstanz 2006 (= Historische Kulturwissenschaft, Band 10).
  • (mit Jörg Baberowski) (Hrsg.) Dietrich Geyer, Das russische Imperium. Von den Romanows bis zum Ende der Sowjetunion. De Gruyter/Oldenbourg, Berlin, Boston 2020.

Крыніцы

правіць
  1. https://www.eim.com/de/eim-senior-advisors/prof-dr-rainer-lindner/ abgerufen am 31. August 2022
  2. 3rd Caspian Europe Forum, 11 & 12 October 2022, Berlin