Адкрыць галоўнае меню

Вісконсін (англ.: Wisconsin) — рака ў ЗША, левы прыток Місісіпі. Даўжыня 655 км, плошча басейна 31450 км². Бярэ пачатак з возера В’ю-Дэзер, цячэ па пагорыстай раўніне. Асноўныя прытокі: справа — Рыб, Елаў-Рывер, Барабой, Кікапу, злева — О-Клэр, Пловер. Веснавое разводдзе (сакавік — май). Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 250 м³/сек, найбольшы — 2300, самы нізкі — 50 м²/сек. У басейне шмат ГЭС (найбольшая — Гранд-Фрэйзер-Фолс), вадасховішчаў (больш за 20). На Вісконсіне размешчаны гарады: Мерыл, Уоса, Стывенс-Пойнт, Вісконсін-Рапіда.

Вісконсін
англ.: Wisconsin River
WisconsinRiverWisconsinRapidsWIS54WIS13.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 692 км
Плошча басейна 31805 км²
Басейн Місісіпі → Мексіканскі заліў
Вадацёк
Выток возера Lac Vieux Desert
 · Каардынаты 46°07′13,50″ пн. ш. 89°09′06″ з. д.HGЯO
Вусце Місісіпі
 · Каардынаты 42°59′34″ пн. ш. 91°08′59″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Рэгіён Вісконсін
Вісконсін (рака) (ЗША)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Вісконсін на Вікісховішчы

СпасылкіПравіць