Ракфелераўскі цэнтр

(Пасля перасылкі з Ракфелер Цэнтр)

Ракфелераўскі цэнтр (Rockefeller Center) — буйны офісны цэнтр, які быў пабудаваны ў Манхэтэнскім Мідтаўне на грошы фінансавых магнатаў Ракфелераў у 1930-я гады. Найбольш вядомыя 14 вышынных будынкаў з аздабленнем у стылі ар-дэко. Тут знаходзяцца штаб-кватэры розных карпарацый і найбуйнейшы па даходнасці аўкцыённы дом «Christie’s». У 1989 годзе Ракфелераўскі цэнтр выкупіла ў Ракфелераў японская кампанія «Міцубісі».

Раён Нью-Ёрка
Ракфелераўскі цэнтр
Rockefeller Center
Джэнерал-электрык-білдынг у Ракфелераўскім цэнтры
Джэнерал-электрык-білдынг у Ракфелераўскім цэнтры
40°45′32″ пн. ш. 73°58′45″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Горад Нью-Ёрк
Архітэктурны стыль мадэрнізм і архітэктура ар-дэко[d]
Архітэктар Raymond Hood[d] і Уолес Гарысан[d]
Дата заснавання 2023
Сайт rockefellercenter.com (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэска Рыверы

правіць

У 1932 годзе мексіканскі мастак Дыега Рывера па заказе Ракфелера выканаў фрэску плошчай 99 квадратных метраў, на якой адлюстраваў маскоўскае святкаванне 1 мая з фігурамі Леніна і Троцкага. Заказчык застаўся вельмі незадаволены гэтым сюжэтам. Некаторы час фрэску «Чалавек на ростанях» хавалі пад заслонай, а ў пачатку 1934 г. яе знішчылі антыкамуністычна настроеныя жыхары. Рывера пасля ўзнавіў фрэску ў Мехіка, у оперным тэатры Паласіа-дэ-Бэла-Арт.

Навагоднія святкавання

правіць

Кожныя Каляды ў Ракфелераўскім цэнтры усталёўваецца галоўная ёлка горада. Цырымонію першага запальвання агнёў на елцы транслюе тэлеканал Эн-бі-сі.

Гл. таксама

правіць