Адкрыць галоўнае меню

Ралф Воан-Уільямс, сапр. Ралф Воан Уільямс (англ.: Ralph Vaughan Williams; 12 кастрычніка 1872, Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія26 кастрычніка 1958) — англійскі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, фалькларыст. Адзін з заснавальнікаў новай англійскай кампазітарскай школы («англійскага музычнага адраджэння»).

Ральф Воан-Уільямс
Ralph Vaughan Williams
RVWstatuehead.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1872(1872-10-12)
Месца нараджэння Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія
Дата смерці 26 жніўня 1958(1958-08-26) (85 гадоў)
Месца смерці Лондан, Вялікабрытанія
Месца пахавання
Краіна
Маці: Margaret Vaughan Williams[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, арганіст, дырыжор
Інструменты арган[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Змест

Біяграфічныя звесткіПравіць

У 1905—53 галоўны дырыжор музычнага фестывалю «Літ-Хіл», у 1920—28 — Бахаўскага хору. Прафесар (1921) Каралеўскага музычнага каледжа.

ТворчасцьПравіць

Шырока выкарыстоўваў англійскі музычны фальклор. Найбольшыя дасягненні — сімфанічныя і харавыя творы, адметныя маштабнасцю, драматызмам, меладычнасцю, майстэрствам аркестроўкі. Сярод твораў: оперы «Х'ю-гуртаўшчык» (1924), «Закаханы Сэр Джон» (1929), «Шлях паломніка» (1951); 3 балеты; араторыі, кантаты; 9 сімфоній (1909—58), 3 Норфалкскія рапсодыі (1906), сюіты, п'есы для сімфанічнага аркестра; Фантазія на тэму Таліса для падвойнага струннага аркестра (1910); канцэрты для розных інструментаў з сімфанічным, малым і струнным аркестрамі; хары з аркестрам і а капэла (у т.л. культавыя) песні; музыка да драматычных спектакляў, радыёпастановак і кінафільмаў. Аўтар тэарэтычных прац, у т.л. «Станаўленне музыкі».

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Kennedy M. The works of Ralph Vaughan Williams. 2 ed. London, 1980.

СпасылкіПравіць