Раман Святаславіч
Рама́н Святасла́віч «Кра́сны» (пам. 2 жніўня 1079) — князь тмутараканскі, другі сын вялікага князя кіеўскага Святаслава Яраславіча.
Раман Святаславіч | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1052 |
Смерць | 2 кастрычніка 1079 |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Святаслаў Яраславіч |
Маці | Кікілія[d] |
Дзейнасць | манарх |
![]() |
З 1069 года кіраваў у Тмутаракані пасля пераходу старэйшага брата Глеба на княжанне ў Ноўгарад. Разам з малодшым братам Алегам і Барысам Вячаславічам удзельнічаў у бітве на Няжацінай Ніве ў 1078 годзе. Пасля паражэння вярнуўся ў Тмутаракань, дзе ўступіў у саюз з полаўцамі і ў наступным годзе выступіў на Пераяслаў. Вялікі князь кіеўскі Усевалад Яраславіч здолеў дамовіцца з полаўцамі: саюз распаўся, а сам Раман неўзабаве быў забіты.