Рамязоўскі сельсавет
Рамязо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рамязы.
Рамязоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ельскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рамязы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 788 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рамязоўскага сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багуціцкага сельсавета (вёскі Багуцічы, Боўгарка, Вішанькі, Востраў, Дзвіжкі, Забоззе, Шарын)[2].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 452 чалавекі[3], з іх 98,5 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 788 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 280 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.