Распаўсюджванне COVID-19 у Емене

Аб першым выпадку захворвання COVID-19 у Емене было паведамлена 10 красавіка 2020 года на фоне шматгадовага ўзброенага канфлікту, што згубна паўплываў на медыцыну краіны. Хвароба дыягнаставана ў Хадрамаутэ ў 60-гадовага мужчыны[1]. У гэтым рэгіёне быў уведзены 12-гадзінны каменданцкі час[1].

Ахова здароўя Емена цяжка пацярпела ў выніку грамадзянскай вайны[1][2]; акрамя таго, выказваліся апасенні пра складанасць забеспячэння сацыяльнага дыстанцыявання і нават мыцця рук[2]. Па паведамленні праекта ACAPSruen за сакавік 2020 года, з пачатку канфлікту вымушанымі перасяленцамі апынуліся больш за 3,6 млн чалавек. У бежанцаў было распаўсюджана пражыванне ў перапоўненых неафіцыйных паселішчах без належнага доступу да санітарыі[2]. Па стане на красавік 2020 года на тэрыторыі Емена распаўсюджаныя халера і ліхаманка дэнге[1]; рэсурсы для барацьбы з імі адымаюць рызыкі, звязаныя з COVID-19[2][3].

З мэтай прадухілення патэнцыйнай ўспышкі каранавіруса ў краіне Саудаўская Аравія, якая ўзначальвае інтэрвенцыю ў краіну, абвясціла ў Емене двухтыднёвае перамір’е[4].

Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 11 тыс. выпадкаў заражэння, у тым ліку 2 тыс. смерцяў[5].

Заўвагі правіць

  1. а б в г Mohammed Ghobari. War-ravaged Yemen confirms first coronavirus case, braces for more (англ.). Reuters (10 красавіка 2020). Праверана 12 красавіка 2020.
  2. а б в г COVID-19: Impact on Yemen (англ.)(недаступная спасылка). ACAPS (23 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 12 красавіка 2020.
  3. News Alert: Mercy Corps Warns of Catastrophic Outbreak as Yemen Confirms COVID-19 Cases. Mercy Corps.
  4. Robbie Gramer, Jack Detsch, Dan Haverty. Coronavirus Pandemic Forces a Cease-Fire in Yemen (англ.). Foreign Policy (9 красавіка 2020). Праверана 12 красавіка 2020.
  5. "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".