Распаўсюджванне COVID-19 у Сербіі
Першы выпадак заражэння новым каронавірусам ў Сербіі быў зафіксаваны 6 сакавіка 2020. Гэта быў 43-гадовы мужчына, які вярнуўся з Будапешта. Па дадзеных на 28 сакавіка ў краіне зафіксавана 785 выпадак заражэння[1], 54 чалавекі вылечыліся, 16 загінулі[2].
З 18 сакавіка ў краіне была ўведзена каменданцкая гадзіна днём для грамадзян старэйшыя за 65 гадоў і 70 гадоў у сёлах. Па дадзеных на 28 сакавіка зачыненыя школы, спартыўныя і культурныя ўстановы і дзіцячыя сады[3]. Улады рэспублікі зачынілі межы для ўезду замежнікаў, без рэгістрацыі ў краіне. Таксама, за ўсімі грамадзянамі, якія вярнуліся з-за мяжы ўлада ўсталёўвае асаблівы кантроль. Яны павінны праходзіць самаізаляцыю, у адваротным выпадку іх чакае штраф ці да 12 гадоў турмы[4]. З 21 сакавіка забаронена наведванне паркаў[5].
Па словах эксперта, які ўваходзіць у «Крызісны штаб па супрацьдзеянні распаўсюду эпідэміі каронавіруса», цяперашняя сітуацыя ў краіне не крытычная і не выклікае сур’ёзных боязі, таму што лекарам атрымалася знізіць інтэнсіўнасць распаўсюджвання COVID-19. Таксама ён заклікаў людзей заставацца дома[6].
17 сакавіка прэзідэнт Аляксандр Вучыч заявіў, што ў Сербіі лепшая сітуацыя ў плане харчавання і краіна гатовая экспартаваць тавары ў такія краіны як Чарнагорыя, Паўночная Македонія і Рэспубліка Сербская (частка Босніі і Герцагавіны)[7].
26 сакавіка адна з казахстанскіх кампаній ўнесла ўнёсак у якасці дапамогі Сербіі на суму 3 мільёны сербскіх дынараў. Па дадзеных пасольства сродкі будуць накіраваны на куплю медыцынскіх масак, абсталявання і дапамогу неабароненай часткі насельніцтва[8]. Таксама Расія адправіла ў краіну 15 000 тэст-сістэм. Таксама, краіна, у якой пачалася пандэмія — Кітай, накіраваў у Сербію 1000 тэстаў на вірус.
ЗноскіПравіць
- ↑ https://ruserbia.com/korotkoj-strokoj/v-serbii-44-novyh-zarazhennyh-koronavirusom/.
- ↑ https://ria.ru/20200330/1569359321.html.
- ↑ https://www.kommersant.ru/doc/4302471.
- ↑ http://rusonline.org/premer-serbii-rasskazala-o-nakazanii-za-narushenie-samoizolyacii?qt-lenta=2&page=5(недаступная спасылка).
- ↑ https://ria.ru/20200327/1569268122.html
- ↑ https://www.pnp.ru/in-world/ekspert-predpolozhil-skolko-na-samom-dele-bolnykh-koronavirusom-v-serbii.html.
- ↑ https://ria.ru/20200317/1568756212.html.
- ↑ https://mail.kz/ru/news/kz-news/kazahstanskaya-kompaniya-vydelila-serbii-milliony-dlya-borby-s-koronavirusom.