Расціслаў Уладзіміравіч Шавель

беларускі футбаліст

Расціслаў Шавель (нар. 2 красавіка 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Фалько» з Чаркасаў, палітычны зняволены.

Футбол
Расціслаў Шавель
Поўнае імя Расціслаў Уладзіміравіч Шавель
Нарадзіўся 2 красавіка 2001(2001-04-02) (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 62 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Фалько
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2020 Беларусь Гарадзея 5 (0)
2022— Беларусь Фалько (Чаркасы) 2 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 чэрвеня 2022.

Біяграфія правіць

Клубная кар’ера правіць

У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года ў матчы супраць БАТЭ (0:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. У снежні 2020 года пакінуў клуб.

У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Фалько» з Чаркасаў (Дзяржынскі раён).

Палітычны пераслед правіць

У жніўні 2020 года быў арыштаваны на 8 содняў; 1 лістапада 2020 года Расціслаў Шавель быў зноў затрыманы за ўдзел у маршы і арыштаваны на 15 содняў[1][2]. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)[2].

17 мая 2021 года быў зноўку затрыманы людзьмі ў цывільным і асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаванне» супрацоўнікам міліцыі[2]. Пасля адбыцця тэрміну яго арыштавалі яшчэ на трое содняў, а 4 чэрвеня зняволілі ў СІЗА-1 Мінска[2]. 8 чэрвеня 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Расціслаў Шавель быў прызнаны палітычным зняволеным[3][4].

22 верасня 2021 года суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Алег Каляда) прызначыў Расціславу Шавелю тры гады «хатняй хіміі»[5][6].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Гарадзея   10 0
2018 дубль Гарадзея   15 7
2020 Д1 Гарадзея   5 0

Зноскі

  1. Арестованного игрока «Городеи» Шавеля поддержали Шкурин, Сигневич, Гайдучик и другие футболисты (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (4 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.
  2. а б в г Форвард «Гарадзеі» не выйшаў на волю пасля чарговага затрымання . Наша Ніва (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  3. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  4. Число политзаключённых в Беларуси достигло 476 человек (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  5. Бывший игрок "Городеи" Ростислав Шавель приговорен к 3 годам "домашней химии" (руск.). football.by (22 верасня 2021). Праверана 23 верасня 2021.
  6. Расціслаў Шавель — Палітычныя вязні ў Беларусі . prisoners.spring96.org. Праверана 23 верасня 2021.

Спасылкі правіць