Расійская акупацыя Жытомірскай вобласці

Расійская акупацыя Жытомірскай вобласці — ваенная акупацыя, якая пачалася 26 лютага 2022 года, праз 2 дні пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Горад Жытомір не быў захоплены, але падвергся бамбардзіроўцы. Аднак былі захоплены невялікія гарады і пасёлкі на паўночным захадзе і поўначы цэнтральнай часткі Корасценскага раёна, паблізу мяжы Кіеўскай вобласці.

  Часова акупаваная тэрыторыя

Акупацыя правіць

Расійскія войскі ўвайшлі з Гомельскай вобласці Беларусі ў Жытомірскую вобласць, спачатку захапілі некалькі населеных пунктаў, такіх як Пэршатраўнэвэ, Выступовычы і Радча. Пазней на поўнач цэнтральнай часткі Жытомірскай вобласці ўвайшлі дадатковыя расійскія войскі, якія захапілі Чырвонасілку, Селезаўку і Сырнісце. У час найбольшага пашырэння зона акупацыі складала 1421,16 км² (548,71 міль²).

31 сакавіка 2022 годзе ўкраінскія войскі вызвалілі Селезаўку і Сырнісце, расійскія войскі працягвалі трымаць толькі Чырвонасілку, Пэршатраўнэвэ, Радчу і некалькі невялікіх вёсак.

Да 2 красавіка 2022 года ўкраінскія афіцыйныя асобы заявілі, што рэгіён вызвалены ад расійскіх войск. Губернатар Жытомірскай вобласці Віталь Бучэнка заявіў, што расійскія вайскоўцы пакінулі ў гарадах і дамах баявую тэхніку і міны.[1][2]

8 красавіка 2022 годзе расійскія войскі выйшлі з усіх акупаваных імі тэрыторый на поўначы Украіны.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Russian troops pushed out of Zhytomyr region – governor (англ.). www.ukrinform.net (4 красавіка 2022).
  2. Zhytomyr region is completely liberated from Russian troops – the head of the OVA – ColorMag (англ.) (4 красавіка 2022).