Расійская акупацыя Запарожскай вобласці

Расійская акупацыя Запарожскай вобласці — ваенная акупацыя, якая пачалася 24 лютага 2022 года, калі расійскія войскі ўварваліся ва Украіну і пачалі захоп часткі Запарожскай вобласці. 26 лютага горад Бярдзянск перайшоў пад кантроль Расійскай Федэрацыі, пасля чаго Расія атрымала перамогу пад Мэлітопалем 1 сакавіка. Рускія войскі таксама аблажылі і захапілі горад Энэргадар, дзе размешчана Запарожская атамная электрастанцыя, якая перайшла пад кантроль Расіі 4 сакавіка.

акупацыйная адміністрацыя
Запарожская ваенна-грамадзянская адміністрацыя
Запарожская вобласць:   Падкантрольная Украіне тэрыторыя   Вызваленая тэрыторыя пад кантролем Украіны   Акупаваная Расіяй тэрыторыя

Запарожская вобласць:

  Падкантрольная Украіне тэрыторыя

  Вызваленая тэрыторыя пад кантролем Украіны

  Акупаваная Расіяй тэрыторыя

12 сакавіка 2022 —

Мова(ы) руская і украінская мова
Грашовая адзінка і грыўна

Паведамлялася, што ўвосень Расійская Федэрацыя плануе правесці рэферэндумы па далучэнні Запарожскай і Херсонскай абласцей да РФ. У маі Расія пачала выдаваць пашпарты ў гэтых рэгіёнах. У ліпені Расія выдала ўказ, які распаўсюджвае расійскія законы аб ваеннай цэнзуры 2022 года на Запарожскую вобласць і прадугледжвае ў якасці пакарання дэпартацыю ў Расійскую Федэрацыю.

Акупацыя правіць

Бярдзянск правіць

26 лютага 2022 года расійскія войскі захапілі порт Бердзянск і аэрапорт Бярдзянск[1][2]. На наступны дзень расійскія ваенныя цалкам ўзялі пад кантроль горад[3][4].

Пачынаючы з 14 сакавіка[5] порт выкарыстоўваўся расіянамі як лагістычны вузел для падтрымкі іх наступу на поўдні Украіны і, у прыватнасці, аблогі Марыупаля. 21 сакавіка расійскае СМІ «Звезда» паведаміла аб прыбыцці ў Бярдзянск дэсантных транспартаў. Афіцэр расійскага ВМС назваў гэта «знакавай падзеяй, якая адкрые лагістычныя магчымасці для Чарнаморскага флоту»[6].

24 сакавіка украінскія войскі нанеслі авіяўдар па Alligator-class дэсантным караблі Саратаў, які быў знішчаны і затоплены, і адзін з двух Ropucha-class дэсантных караблёў атрымалі пашкоджанні, але змаглі пакінуць порт[7][8]. У той час гэта была самая цяжкая марская страта, якую панесла Расія падчас уварвання, і адзін з самых значных поспехаў Украіны[9][10].

Мэлітопаль правіць

1 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля захопу горада жыхары Мэлітопаля правялі вулічную акцыю пратэсту супраць ваеннай акупацыі гораду. Пратэстоўцы прайшлі маршам і выкарыстоўвалі свае целы для блакавання калоны расійскай ваеннай тэхнікі[11][12].

10 сакавіка дырэктар Мэлітопальскага краязнаўчага музея Лэйла Ібрагімава была арыштаваная дома расійскімі сіламі і затрыманая ў невядомым месцы[13]. Праз дзень мэр Мэлітопаля Іван Фёдараў быў выкрадзены расійскімі ваеннымі за адмову супрацоўнічаць з імі і працягваў вывешваць украінскі сцяг у сваім кабінеце[14]. Расійскія ўлады не каментавалі знікненне Фёдарава, але пракуратура самаабвешчанай ЛНР абвінаваціла яго ў «тэрарыстычнай дзейнасці».

12 сакавіка Запарожская абласная адміністрацыя паведаміла, што выконваючым абавязкі гарадскога галавы прызначаная былая саветніца і дэпутат ад Апазіцыйнага блока[15] Галіна Данільчанка[16]. СБУ сцвярджала, што дэ-факта кіруе гарадскімі ўладамі былы народны дэпутат Украіны Яўген Баліцкі[17][18]. Тым часам сотні людзей выйшлі на акцыю пратэсту ў мэрыі Мэлітопаля з патрабаваннем вызваліць Фёдарава. Вольгу Гайсумаву, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Сумленнае Таварыства Мэлітопаля», арганізатара мясцовых акцый пратэсту супраць расійскіх войскаў, арыштавалі.[19]

13 сакавіка Мэлітопальскі гарсавет заявіў, што «акупацыйныя войскі Расійскай Федэрацыі спрабуюць незаконна стварыць акупацыйную адміністрацыю горада Мэлітопаль»[15]. Гарсавет звярнуўся да Генеральнага пракурора Украіны Ірыны Венедзіктавай з просьбай пачаць дасудовае расследаванне ў дачыненні да Данільчанкі і яе партыі «Апазіцыйны блок» па факце дзяржаўнай здрады[15]. «Украінская праўда» паведамляла, што расійскія ваенныя выкралі кіраўніка райсавета Мэлітопаля Сяргея Прыйму і спрабавалі выкрасці сакратара гарсавета Рамана Раманава[20]. Між тым расійская ваенная тэхніка па гучнагаварыцелях апавяшчала аб забароне мітынгаў і дэманстрацый, а таксама аб увядзенні каменданцкай гадзіны з 18:00 да 6:00[21].

14 сакавіка «Украінская праўда» паведаміла, што расійскія сілы прадухілілі новыя пратэсты, перакрыўшы цэнтральную плошчу Мэлітопаля[22]. Там таксама сцвярджаецца, што «двух актывістаў выкралі і вывезлі ў невядомым кірунку»[22].

16 сакавіка Фёдараў быў вызвалены з палону. Некаторыя ўкраінскія чыноўнікі сцвярджалі, што яго звольнілі ў рамках «спецаперацыі»[23][24][25]. Аднак пасля памочнік Зяленскага Дар’я Зароўная заявіла, што яго абмянялі на дзевяцярых расійскіх ваеннаабавязаных, захопленых украінскімі сіламі[26].

23 сакавіка 2022 года мэр Фёдараў паведаміў, што ў горадзе паўсталі праблемы з ежай, лекамі і палівам, а расійскія ваенныя захопліваюць прадпрыемствы, запалохваюць мясцовае насельніцтва і трымаюць пад вартай некалькіх журналістаў[27]. 22 красавіка Фёдараў заявіў, што падчас акупацыі горада партызанамі было забіта больш за 100 расійскіх салдат[28].

Энэргадар правіць

4 сакавіка горад Энэргадар і Запарожская атамная электрастанцыя патрапілі пад расійскую ваенную акупацыю.

Старшыня Запарожскай вобласці Аляксандр Старух 5 сакавіка заявіў, што расійскія войскі пакінулі горад пасля яго рабавання і сітуацыя ў горадзе цалкам кантралюецца мясцовымі ўладамі. Аднак Арлоў абверг гэтую інфармацыю і заявіў, што расійскія войскі ўсё яшчэ акупавалі перыметр горада і электрастанцыю, а мясцовыя ўлады ўсё яшчэ кіруюць горадам[29]. Украінская ваенная адміністрацыя на паўднёвым-усходзе пацвердзіла 7 сакавіка, што Энэргадар знаходзіцца пад кантролем расійскіх ваенных[30].

6 сакавіка МАГАТЭ апублікавала заяву, у якой гаварылася, што расійскія сілы ўмешваюцца ў працу электрастанцыі, у якой пазначана, што «любыя дзеянні кіраўніцтва станцыі, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з тэхнічнай эксплуатацыяй шасці рэактарных блокаў, патрабуюць папярэдняга адабрэння з боку расійскіх камандзіраў», і далей ідзе ў заяве, што «расійскія войскі на месцы аб’екта выключылі некаторыя мабільныя сеткі і інтэрнэт, таму дакладную інфармацыю з месца немагчыма атрымаць праз звычайныя каналы сувязі»[31]. 9 сакавіка міністр энэргетыкі Украіны Герман Галушчанка заявіў, што расійскія войскі трымаюць работнікаў электрастанцыі ў закладніках і прымусілі некалькіх зняць прапагандысцкія відэа[32].

Адміністрацыйнае дзяленне правіць

Паводле дадзеных акупацыйнай адміністрацыі, Запарожская ваенна-грамадзянская адміністрацыя падзелена на 5 раёнаў, сярод якіх Бярдзянскі раён, Мэлітопальскі раён, Палогаўскі раён, Васільеўскі раён і Запарожскі раён[33].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Шагабудтдинова, Эльмира. Власти Бердянска заявляют о том, что вражеская техника заняла территорию бывшего аэропорта (укр.). 061.ua – Сайт города Запорожья. Архівавана з першакрыніцы 28 February 2022. Праверана 28 лютого 2022.
  2. Military vehicles of Russian Federation occupy territory of former Berdiansk airport (англ.). Interfax-Ukraine. Архівавана з першакрыніцы 26 February 2022. Праверана 28 лютого 2022.
  3. Ukraine crisis: Russian forces enter Sea of Azov port Berdiansk – report (англ.). The Jerusalem Post | JPost.com. Архівавана з першакрыніцы 28 February 2022. Праверана 27 лютого 2022.
  4. Yulia Zakharchenko. Бердянськ захопили бойовики, у Харкові та Сумах – тиша: Арестович про ситуацію в Україні. Fakty i Kommentarii. Архівавана з першакрыніцы 28 February 2022. Праверана 28 лютого 2022.
  5. Trevithick, Joseph. "Russian Amphibious Ships Arrive In Captured Ukrainian City". The Drive. Праверана 2022-04-03.
  6. Santora, Marc. "Ukrainian forces claim to destroy a Russian landing ship". Праверана 2022-04-03.
  7. "Russian military ship destroyed in Berdyansk, Ukrainian Navy claims". CNN. 2022-03-24. Праверана 2022-03-24.
  8. "Ukraine conflict: Large Russian ship, the Orsk, destroyed by Ukrainian military - reports". The Scotsman. 2022-03-24. Праверана 2022-03-24.
  9. "Ukrainian Attack Sinks Large Russian Landing Ship". The National Interest. Праверана 2022-04-03.
  10. "Ukrainian Attack Sinks Large Russian Landing Ship". Seven News. 2022-03-25. Праверана 2022-04-03.
  11. "Russia-Ukraine conflict: Singing protesters throw themselves in front of Russian armored convoy in Melitopol". 1 березня 2022. Праверана 1 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  12. "Shots Fired In Ukrainian City As Locals Protest Against Russian Occupation". 2 березня 2022. Праверана 4 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  13. In occupied Melitopol, invaders kidnapped a deputy of regional council. Rubryka (10 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 March 2022. Праверана 10 сакавіка 2022.
  14. Russian General Is Killed in Ukraine as Airstrikes Intensify. The Wall Street Journal (11 березня 2022). Архівавана з першакрыніцы 13 March 2022. Праверана 11 березня 2022.
  15. а б в "Міськрада Мелітополя називає в.о мера від окупантів державною зрадницею". 13 березня 2022. Праверана 13 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  16. New mayor installed in Russia-controlled Melitopol after the Ukrainian city's elected mayor was detained (12 березня 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  17. Що відомо про депутата Євгена Балицького, який співпрацює з окупантами (25 березня 2022). Праверана 1 травня 2022.
  18. "Экс-"регионал", бухгалтерша и горный инженер: кто стал новой властью на оккупированных украинских территориях". 1 квітня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  19. "Российские оккупанты похитили организаторку протестов в Мелитополе". 2022-03-13. Праверана 2022-03-13.
  20. "У Мелітополі триває терор: окупанти викрали голову райради". 13 березня 2022. Праверана 13 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  21. "Окупанти заборонили мелітопольцям мітинги, ті відповіли традиційно: агресор - нах#й". 13 березня 2022. Праверана 13 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  22. а б "Russian occupying forces block people's protests in Melitopol – Media". Українська правда [English]. 14 березня 2022. Праверана 14 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  23. Melitopol mayor freed after kidnapping by Russian forces (англ.). news.yahoo.com. Праверана 16 сакавіка 2022.
  24. Captured Melitopol Mayor Ivan Fedorov rescued by Ukrainian forces: Report (англ.). Washington Examiner. Праверана 16 сакавіка 2022.
  25. "Мэра Мелитополя освободили из плена русских" [руская]. Праверана 16 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  26. "Ukraine swapped nine Russian soldiers to free detained mayor" [англійская]. Праверана 2022-03-16.
  27. "Melitopol mayor accuses Russians of seizing businesses in the city". 23 березня 2022. Праверана 23 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  28. Mayor claims partisans killed more than 100 Russian soldiers in occupied Melitopol - KyivPost - Ukraine's Global Voice. KyivPost (22 красавіка 2022). Праверана 22 красавіка 2022.
  29. "Российские войска покинули Энергодар: последствия обстрелов (уточнено)". Gazeta.ua [руская]. 5 березня 2022. Праверана 6 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  30. "Ukraine after 11th night of war: Mayor killed, towns taken, Moscow promises civilian corridors to Russia". Baltic News Network. 7 березня 2022. Праверана 7 березня 2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  31. Russian forces interfering at Ukraine nuclear plant: IAEA. Al-Jazeera (6 березня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 March 2022. Праверана 7 березня 2022.
  32. Russian soldiers 'torturing staff' inside Zaporizhzhia nuclear power plant. news.yahoo.com. Праверана 17 красавіка 2022.
  33. Информация о Запорожской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 21 лютага 2023.