Расійскі індэкс навуковага цытавання

Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ)бібліяграфічная база дадзеных навуковых публікацый і індэкс цытавання навуковых артыкулаў.

Для атрымання неабходных карыстачу дадзеных аб публікацыях і цытуемасці артыкулаў на аснове базы дадзеных РІНЦ распрацаваны аналітычны інструментар ScienceIndex. Праект РІНЦ распрацоўваецца з 2005 года кампаніяй «Навуковая электронная бібліятэка» (ELIBRARY.ru).

База дадзеных РІНЦ выконвае функцыю не толькі інструмента для ацэнкі працы навукоўцаў або навуковых арганізацый на аснове індэкса цытавання, але і крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі па навуковай перыёдыцы на рускай мове.

Водгукі і крытыка

правіць

Доктар біялагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута экалогіі раслін і жывёл Уральскага аддзялення РАН Рашыт Хантэміраў ў 2014 годзе звярнуў увагу на высокую долю часопісаў нізкага навуковага ўзроўню ў базе РІНЦ, параўнаўшы яе з "велізарным сметнікам", паколькі "няпроста адшукаць што-небудзь вартае". Ён выказаў меркаванне, што адміністрацыя РІНЦ падтрымлівае розныя віды махлярства з паказчыкамі імпакт-фактару сваёй пасіўнай пазіцыяй.

Генеральны дырэктар eLIBRARY.RU Генадзь Яроменка, адказваючы на крытыку ў публікацыі Рашыта Хантэмірава, адзначае, што «якая навука — такі і РІНЦ», і для найбольш карэктнай ацэнкі прапануе аналізаваць не толькі імпакт-фактар, але і іншыя паказчыкі, прадстаўленыя ў РІНЦ. Яроменка не згодны з тым, што РІНЦ падтрымлівае махлярства з паказчыкамі, і адзначае, што ў найбольш крытычных выпадках часопіс выдаляецца з РІНЦ, але такая мера мае свае складанасці. Яроменка паказвае, што ўключэнне часопіса ў РІНЦ неабходна для траплення часопіса ў пералік ВАК РФ, таму ў выпадку выключэння шэрагу часопісаў з РІНЦ вельмі верагодныя судовыя працэсы з выдаўцамі часопісаў. Вынік жа такіх працэсаў загадзя невядомы з прычыны таго, што «межы карэктнасці цытавання вельмі размытыя». Яроменка таксама адзначае, што для адбору лепшых расійскіх часопісаў у eLIBRARY.RU адкрыты праект ядра РІНЦ.

У 2015 годзе сустаршыня Савета Таварыства навуковых работнікаў Аляксандр Фрадкоў звярнуў увагу на праблему навукоўцаў-цёзак, чые публікацыі ў некаторых выпадках сумуюцца пры выдачы па запыце аб канкрэтным вучоным. Пры гэтым на заўвагі і прапановы выправіць дадзеную сітуацыю распрацоўшчыкі базы дадзеных не рэагуюць.

Супрацоўнікі ІПМ імя М. В. Келдыша РАН у 2015 годзе пісалі, што індэксаваць дысертацыйныя матэрыялы у РІНЦ вельмі цяжка, паколькі дысертацыйныя саветы не могуць падаць звесткі аб дысертацыі ў РІНЦ. Супрацоўнікі інстытута імя Келдыша лічаць, што бягучае становішча спраў, калі «у eLibrary звесткі аб дысертацыі можа падаць альбо арганізацыя, дзе працуе дысертант, альбо сам дысертант, але не дысертацыйны савет, дзе праходзіць абарона» супярэчыць логіцы. «Адлучэння дысертацыйнага савета ад eLibrary» вядзе да двух сумных для чытача выніках: індэксаванне дысертацый у eLibrary ідзе з вялікім спазненнем; eLibrary часцей за ўсё спасылаецца на дысертацыю ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, дзе поўны тэкст знаходзіцца не ў вольным, а толькі ў абмежаваным доступе. Ад наведвальніка eLibrary хаваецца інфармацыя пра існаванне сайта дысертацыйнага савета, дзе дысертацыя ляжыць у вольным доступе.

Спасылкі

правіць
  • elibrary.ru — афіцыйны сайт РІНЦ і электроннай навуковай бібліятэкі.