Расія і Еўрапейскі Саюз

Адносіны Еўрапейскага Саюза і Расійскай Федэрацыі на бягучым этапе застаюцца абцяжараныя сур’ёзнымі палітычнымі супярэчнасцямі.

Расія і Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз і Расія
Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз
Расія
Расія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

З утварэннем Еўрасаюза ў 1992 года на інстытуцыянальным узроўні пачалося палітычнае збліжэнне краін-членаў арганізацыі і Расіі. У 1997 годзе ўступіла ў сілу Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве. У 2003 годзе на саміце Расія — ЕС адобрана канцэпцыя «чатырох агульных прастор» — у эканоміцы, знешняй бяспецы, адукацыі, навуцы і культуры — у рамках якіх прадугледжвалася развіццё двухбаковага супрацоўніцтва. Пры ўсім тым у адносінах Бруселя і Масквы існавала шэраг разнагалоссяў. Так, напрыклад, падчас чачэнскіх войн ЕС выступіў у падтрымку Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя.

Пасля 2014 года (Еўрамайдан і Анексія Крыма Расіяй) адносіны значна пагоршыліся. Канфлікт па ўкраінскаму пытанню абгрунтаваны барацьбой за сферы ўплыву. Бакі ўвялі адзін супраць аднаго санкцыі, што прывяло да значных эканамічных страт. З таго часу канфрантацыя толькі ўзрастала. У часы пандэміі каранавіруса яна вылілася ў адмове ЕС прызнаваць расійскія вакцыны, а Крамля адпаведна еўрапейскія. Не дасягнута паразуменне бакоў і па пытанні правоў і каштоўнасцей чалавека. ЕСПЧ патрабуе ад Расіі прызнання аднаполых шлюбаў, але яна захоўвае прыхільнасць традыцыйным поглядам.

Такім чынам, Еўрасаюз і Расія выступаюць паслядоўнымі геапалітычнымі праціўнікамі.

Літаратура

правіць