Ратэрфорд Хейс
Ратэрфорд Бэрчард Хейс (англ.: Rutherford Birchard Hayes; 4 кастрычніка 1822 — 17 студзеня 1893) — 19-ы прэзідэнт ЗША. На пасадзе прэзідэнта курыраваў заканчэнне Рэканструкцыі Поўдня і пачаў дзеянні, якія прывялі да рэформы дзяржаўнай службы; спрабаваў прымірыць рознагалоссі, якія засталіся пасля грамадзянскай вайны і Рэканструкцыі.
Біяграфія
правіцьХейс быў адвакатам у Агая, пасля стаў павераным у горадзе Цынцынаці з 1858 па 1861 гг. Калі пачалася Грамадзянская вайна, ён пакінуў палітычную кар’еру і далучыўся да войска Саюза ў якасці афіцэра. Хейс быў пяць разоў паранены, найбольш сур’ёзна ў бітве каля Паўднёвай гары, там ён зарабіў высокую рэпутацыю за адвагу ў баі і быў павышаны да звання генерал-маёра. Пасля вайны як рэспубліканец з 1865 па 1867 гг. ён служыў у Кангрэсе ЗША. Хейс пакінуў Кангрэс, балатаваўся на пасаду губернатара штата Агая і быў абраны на два тэрміны запар у 1868—1872 гг., а затым і на трэці тэрмін у 1876-77 гг.
У 1876 годзе Хейс быў абраны прэзідэнтам у адных з самых спрэчных выбараў у амерыканскай гісторыі. Ён прайграў галасы выбаршчыкаў дэмакрату Самуэлю Дж. Цілдэну, але выйграў пасля таго, як камісія Кангрэса ЗША прысвоіла яму дваццаць аспрэчваемых галасоў выбаршчыкаў. У выніку быў заключаны Кампраміс 1877 года, у якім дэмакраты згадзіліся на вынікі выбараў Хейса ўзамен на сканчэнне ваеннага ўмяшання ЗША ў дачыненні да Паўднёвай палітыкі.
Хейс верыў у мерытакратычную ўладу, роўныя правы незалежна ад расы, а таксама паляпшэнне праз адукацыю. Загадаў федэральным войскам задушыць Вялікую чыгуначную стачку 1877 года. Хейс ажыццявіў сціплыя рэформы дзяржаўнай службы, якія заклалі аснову для далейшых рэформаў у 1880-х і 1890-х гадах. Ён наклаў вета на Закон Бленда-Алісана, у выніку якога ўводзіліся ў абарот сярэбраныя грошы і паднімаліся кошты. Хейс настойваў на тым, што падтрыманне залатога стандарту мае важнае значэнне для аднаўлення эканомікі. Яго палітыка ў дачыненні да заходніх індзейцаў апярэдзіла асіміляцыйную праграму Закона Дауэса 1887 года.
Хейс стрымаў сваё абяцанне не балатавацца на другі тэрмін, выйшаў на пенсію ў родным Агая і стаў прыхільнікам сацыяльнай і адукацыйнай рэформы. Даследчыкі адзначаюць яго самае вялікае дасягненне ў тым, што аднавілася народная вера ў прэзідэнта і спынілася пагаршэнне ролі выканаўчай улады, якое пазначылася пасля смерці Аўраама Лінкальна. Хоць прыхільнікі і высока ацэньваюць прыхільнасць Хейса рэформам дзяржаўнай службы і абароны грамадзянскіх правоў, ён, як правіла, уваходзіць у лік ніжняй паловы ў рэйтынгах гісторыкаў прэзідэнтаў ЗША.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Rutherford B. Hayes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Rutherford Birchard Hayes // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.rbhayes.org/hayes/biography/ Праверана 30 ліпеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.