Раятынозы[1] — глісныя хваробы птушак, якія выклікаюцца стужачнымі чарвямі з роду раятыны (Raillietina).

Узбуджальнікі

правіць

Узбуджальнікі раятынозаў — цэстоды з роду раятыны (Raillietina). Паразіты маюць галоўку, узброеную хабатком. Стробілы складаецца з мноства членікаў; даўжыня паразіта ад 20 см да 12 м.

Этыялогія

правіць

Да раятынозаў успрыімлівыя куры, індыкі, цацаркі, цецерукі, фазаны і іншыя. У хворых птушак паносы чаргуюцца з запорамі. Слізістыя абалонкі бледныя і жаўтушныя, грэбень і завушніцы пасінелыя. Пры значнай інвазіі куры часта садзяцца, хаваюць галаву пад крыло. У іх задышка, смага, паніжаны апетыт, зрэдку сутаргі[1].

Эпідэміялогія

правіць

Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца хворыя птушкі. Яны заражаюцца пры паяданні мурашак— прамежкавых гаспадароў узбуджальнікаў хваробы. Найбольш хварэюць кураняты ва ўзросце 15 — 30 сутак у летне-асенні перыяд[1]. Інвазія павялічваецца ў асенне-летні перыяд.

Захворванні людзей

правіць

Апісаны шматлікія выпадкі захворванняў у чалавека, выкліканых рознымі відамі роду раятыны (Raillietina), у тым ліку Raillietina asiatica, Raillietina celebensis, Raillietina demerariensis, Raillietina madagascariensis, Raillietina siriraji[2].

Дыягностыка

правіць

Дыягназ удакладняюць гельмінтаскапічнымі даследаваннямі[1].

Лячэнне і прафілактыка

правіць

Прафілактыкай з’яўляецца разрыў біялагічнай сувязі паміж птушкамі і прамежкавымі гаспадарамі. Птушак утрымліваюць ў клетках з сеткавай падлогай, робяць прафілактычную дэгельмінтызацыю. Пры лячэнні выкарыстоўваюць антыгельмінтыкі[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д М. К. Сляпнёў. Раятынозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 373. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Жуков-Вережников Н. Н. — Многотомное руководство по микробиологии клинике и эпидемиологии инфекционных болезней (тома 1-10)

Літаратура

правіць