Роберт Бедрань
Роберт Бедрань (польск.: Robert Biedroń, нарадзіўся 13 красавіка 1976 года, Рыманаў, Падкарпацкае ваяводства, Польшча) — польскі палітычны дзеяч. Быў чальцом сацыял-дэмакратычнай партыі Рэспублікі Польшча і Саюза дэмакратычных левых сіл. Уваходзіць у Савет дырэктараў польскай Кампаніі супраць гамафобіі. Дэпутат Сойма, затым — прэзідэнт горада Слупска, еўрадэпутат.
Роберт Бедрань | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Robert Biedroń | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Яраслаў Грамадзкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Кабылінскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 красавіка 1976[1] (48 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | нерэлігійнасць[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3], публіцыстыка[3] і civic engagement[d][3] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | robertbiedron.pl | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адукацыя
правіцьВыпускнік Ягелонскага ўніверсітэта (1999), спецыяльнасць «Грамадзянскае права»; школа правоў чалавека Хельсінкскага Камітэта па правах чалавека (2006), Варшаўскай школы палітычных лідараў (2010). Бакалаўр па эканоміцы ў Казімеж Пуласкім тэхнічным універсітэце ў Радаме (2001 і 2010), магістр паліталогіі ўніверсітэта Варміі і Мазур у Ольштыне (2000).
Палітычная дзейнасць
правіцьУ 2005 годзе Роберт Бедрань — чалец Саюза дэмакратычных левых сіл (СДЛС) кандыдат у Сойм Рэспублікі Польшча, ніжняй палаты польскага парламента. У 2006 годзе перамог на выбарах абласнога Сходу ў Ольштыне. За час сваёй працы ў Сходзе прапанаваў больш 740 паправак у абласны статут, больш 600 з якіх былі прыняты.
У 2006 годзе вінаваціўся ў абразе рэлігійных пачуццяў вернікаў[4], у 2010 годзе — у нанясенні целавых пашкоджанняў супрацоўніку паліцыі падчас дэманстрацыі 11 лістапада 2010 года[5]. У абодвух працэсах быў апраўданы.
У кастрычніку 2011 года на парламенцкіх выбарах Бедрань быў абраны ў Сойм кандыдатам ад Палікоцкага руху, атрымаў 16919 галасоў ад раёна Гдыні[6]. Ён стаў першым адкрытым геем, дэпутатам польскага парламенту[7].
У 2012 годзе стварыў парламенцкую групу, што падтрымлівае эсперанта (PGAE), супрацоўнічае з чальцамі польскай асацыяцыі Эсперанта (EDE — Pollando) у Шчэціне, Гдыні і Мальбарку.
У 2014 годзе выйграў выбары прэзідэнта горада Слупск, атрымаўшы 57 % галасоў[6], стаўшы таксама першым адкрытым геем-кіраўніком польскага горада. У час кіравання Слупскам яго папулярнасць павялічвалася з-за наватарскіх рашэнняў. Бедрань адмовіўся карыстацца службовым аўтамабілем і на працу ездзіў на ровары ці грамадскім транспарце. Акрамя таго, зменшыў зарплаты ўсім гарадскім чыноўнікам і сам на працягу свайго тэрміну паўнамоцтваў меў найменшую зарплату сярод усіх польскіх прэзідэнтаў гарадоў. У Слупску ён заснаваў шмат грамадскіх ініцыятыў і праводзіў рэгулярныя сустрэчы з жыхарамі горада, запрашаючы іх да размовы на канапу, пастаўленую адмыслова для гэтае мэты на галоўнай плошчы.
З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком сацыял-дэмакратычнай партыі «Вясна», якая ў выбарах у Еўрапарламент 2019 атрымала 6,06 % галасоў, і ён стаў еўрадэпутатам. З 26 верасня 2019 старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі[7].
23 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Іллём Салеем , беларускім адвакатам і палітычным зняволеным[8][9].
Асабістае жыццё
правіцьРоберт Бедрань пражывае са сваім на тры гады маладзейшым жыццёвым партнёрам Кшыштафам, які з’яўляецца доктарам юрыдычных навук[7].
Узнагароды
правіць- Вясёлкавы лаўр (2000)[10]
- «Вясёлкавы чалавек» (2004)[11]
- Адзнака ў рэйтынгу 10 лепшых дэпутатаў штотыднёвіка Polityka сярод польскіх парламенцкіх журналістаў за стараннасць, культуру і ўклад у працу Камітэта юстыцыі (2014)[12]
- Прэмія «Радыё Ток ФМ» імя Ганны Лашук (2015)[13]
- Прэмія Кангрэса жанчын за разнастайнасць (2016)[14]
- 8-е месца ў рэйтынгу лепшых мэраў гарадоў па версіі Newsweek (2016)[15]
- Нацыянальны ордэн Францыі «За заслугі» (2016)[16]
- 13-е месца ў рэйтынгу найлепшых мэраў гарадоў Newsweek (2017)[17]
- Спецыяльная прэмія «Карона роўнасці», уручаная кампаніяй супраць гамафобіі (2021)[18]
- Alan Turing LGBTIQ+ Awards Premio Especial узнагароджаны фестывалем Culture Business Pride за барацьбу за ЛГБТІК+ людзей, іх правы і бачнасць (2022)[19]
- Прэмія парламента Еўрапарламента ў катэгорыі «Разнастайнасць, інклюзія і сацыяльны ўплыў» за ўклад і дасягненні ў прасоўванні разнастайнасці і інклюзіі ў Еўропе (2023)[20]
Зноскі
- ↑ Robert Biedroń // https://pantheon.world/profile/person/Robert_Biedroń Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=027
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Proces o znieważenie katolików - Robert Biedroń uniewinniony Архівавана 13 снежня 2014.
- ↑ Robert Biedroń oskarżony o napaść na policjanta Архівавана 12 красавіка 2015.
- ↑ а б Gay Star News: Poland makes history by electing its first openly gay mayor Архівавана 22 красавіка 2016.
- ↑ а б в polskieradio.pl
- ↑ Members of Parliament from Germany, Poland and Switzerland take over godparenthood for Liliya Ulasava, Illia Salei, Vital and Yahor Prakapchuk (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
- ↑ У палітзняволеных Ліліі Уласавай, Іллі Салея, Віталя і Ягора Пракапчукоў з'явіліся “хросныя” . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
- ↑ https://www.rmf24.pl/fakty/news-teczowy-laur,nId,115126#crp_state=1/
- ↑ https://archive.today/LzyK/
- ↑ https://www.polityka.pl/tygodnikpolityka/ kraj/1592275,1,biedron-kaminski-olejniczak-kogo-jeszcze-wyroznilismy-za-dobre-poslowanie.read/
- ↑ https://wiadomosci.gazeta.pl/wiadomosci/7,114871,17688447,robert-biedron-laureatem-nagrody-radia-tok-fm.html#Czolka3Img/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2023. Праверана 6 ліпеня 2023.
- ↑ https://businessinsider.com.pl/wiadomosci/ranking-prezydentow-miast-2017-newsweek/7pxr3r9/
- ↑ https://pl.ambafrance.org/Ceremonie-de-remise-de-decorations-a-M-Piotr-Szwedo-M-Robert-Biedron-Mme-Maya/
- ↑ https://www.newsweek.pl/polska/spoleczenstwo/ranking-prezydentow-miast-n15-2018-kto-jest-najlepszym-prezydentem/b4e9pdm/
- ↑ https://web.archive.org/web/20220623195850/https://kph.org.pl/korony-rownosci-2021-rozdane/
- ↑ https://web.archive.org/web/20220623200048/https://lagenda.org/programacion/alan-turing-lgtbiq-awards-2022-2022-tenerife-22246/
- ↑ https://www.mepawards.eu/winners-2023/
Літаратура
правіць- Nieerotyczny dotyk. O hipokryzji i homofobii kościoła katolickiego w Polsce, [w:] Homofobia po polsku!, Wydawnictwo Sic!, Warszawa. 2004.
- Polityka, Edukacja, Internet, Służba zdrowia, Kościół katolicki, Sport, [w:] Sytuacja społeczna osób biseksualnych i homoseksualnych w Polsce. Raport za lata 2005 и 2006.
- Kampania Przeciw Homofobii, Lambda Warszawa, Warszawa. 2007, s. 37-88.
- Tęczowy elementarz, Wydawnictwo AdPublik, Warszawa 2007, ISBN 978-83-926199-0-1.
- Pracownia Monitoringu i Rzecznictwa Prawnoczłowieczego (red.), Kampania Przeciw Homofobii, Warszawa. 2008.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 6 жніўня 2017. (польск.)
- Campaign Against Homophobia Архівавана 26 мая 2004.