Роберт Келс
Роберт Келс (англ.: Robert Kells) — англійскі ваенны, уладальнік крыжа Вікторыі, найбуйнейшай і самай прэстыжнай ўзнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасці нацый.
Роберт Келс | |
---|---|
англ.: Robert Kells | |
![]() | |
Род дзейнасці | сяржант брытанскай арміі |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1832 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1905 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |

Абставіны
правіцьКелс нарадзіўся ў Індыі[2]. Падчас Індыйскага народнага паўстання 1857—1859 гадоў Келс быў ва ўзросце 25 гадоў і ў званні малодшага капрала 9-га Каралеўскага ўланскага палка. 28 верасня 1857 г. каля горада Буландшахр (Утар-Прадэш, Індыя) праявіў надзвычайную мужнасць, за якую быў узнагароджаны крыжам Вікторыі:
За надзвычайную мужнасць каля Буландшахра 28 верасня 1857 г. і абарону ад некалькіх варожых салдат свайго камандзіра капітана Дрысдэйла, які ляжаў на вуліцы са зламанай ключыцай, тады як яго конь быў выведзены з бою стрэлам, і за тое, што застаўся з ім да моманту ліквідацыі небяспекі. Данясенне генерал-маёра сэра Джэймса Хоўпа Гранта, 8 красавіка 1858 |
Арыгінальны тэкст:
For conspicuous bravery at Bolundshahur, on the 28th of September, 1857, in defending against a number of the enemy his commanding officer, Captain Drysdale, who was lying in a street with his collar-bone broken, his horse having been disabled by a shot, and remaining with him until out of danger.
Despatch from Major-General Sir James Hope Grant, K.C.B., dated 8th April, 1858.[3] |
Біяграфія
правіцьПазней ён увайшоў у склад 1-га палка бенгальскай лёгкай кавалерыі і атрымаў званне сяржанта. Пайшоў у адстаўку ў 1868 годзе, увайшоў у ахову Каралевы Вікторыі[4]. Пахаваны на могілках на поўдні Лондана[2].
Яго медаль дэманструецца ў палкавым музеі 9/12-го палкоў каралеўскіх уланаў у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[5]. Чатыры медалі, выстаўленыя там, былі прададзеныя на аўкцыёне ў 2006 годзе за 130 000 фунтаў[6].
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 8 лістапада 2024.
- ↑ а б Grave locations of holders of the Victoria Cross Архівавана 21 снежня 2004., accessed July 2011
- ↑ London Gazette: no. 22212, p. 5517, 24 December 1858
- ↑ Letter from St. James' Palace, London, headquarters of the Guard
- ↑ Medal Group Архівавана 24 кастрычніка 2008., Treasures of Derby, Derby.gov.uk, accessed July 2011
- ↑ News Item «Robert Kells' Victoria Cross sold at auction», accessed July 2011
Спасылкі
правіць- Burial location of Robert Kells Архівавана 21 снежня 2004. «South London»
- News Item «Robert Kells' Victoria Cross sold at auction»
- магіла Роберта Келса