Дабрынскі сельсавет (Ельскі раён)
Дабры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дабрынь.
Дабрынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Ельскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дабрынь |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 114 |
Плошча | 198 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Анзельмаўскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анзельмаўка. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Анзельмаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет. У 1929 годзе вёска Анзельмаўка атрымала назву Роза Люксембург, сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. У 1937 годзе Роза-Люксембургскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кузьміцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Славечна[1]. У 1969 годзе сельсавет перайменаваны ў Славечанскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Славечанскага сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роза Люксмебург, сельсавету вернута назва — Розалюксембургскі сельсавет. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Млыноцкага сельсавета былі перададзены вёскі Дабрынь, Данілаўка і пасёлак Дабрынскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дабрынь, а сельсавет перайменаваны ў Дабрынскі[3]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Млыноцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Млынок, вёскі Бабруйкі, Княжабор’е, Мазуры, Палаўкі, Санюкі, Ульянаўка і пасёлак Палеск)[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1307 чалавек[5], з іх 95,3 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 1114 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 422 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.