Рональд Л. Хэберлі (англ.: Ronald L. Haeberle; нар. 1940 ці 1941, Кліўленд, Агая, ЗША) — амерыканскі ваенны фатограф, аўтар здымкаў ахвяр масавага забойства ў Сангмі, здзейсненага амерыканскімі салдатамі ў 1968 годзе падчас В’етнамскай вайны.

Рональд Хэберлі
англ.: Ronald Haeberle
Род дзейнасці фатограф
Дата нараджэння 1940 ці 1941
Месца нараджэння Кліўленд, Агая
Грамадзянства Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ранняе жыццё правіць

Аб папярэдняй біяграфіі практычна няма інфармацыі. Вядома, што нарадзіўся прыкладна ў 1940 ці 1941 годзе ў горадзе Кліўленд, штат Агая.

Падзеі ў Сангмі правіць

16 сакавіка 1968 года Хэберлі разам з ротай С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка амерыканскай арміі высадзіўся ў раёне вясковай абшчыны Сангмі, дзе стаў сведкам масавага забойства мірных жыхароў.

У яго было два фотаапараты: армейскім ён здымаў чорна-белыя фатаграфіі, а асабістым рабіў каляровыя. У Сангмі былі абодва[1]. Пасля звальнення з вайсковай службы і вяртання ў родны Кліўленд Хэберлі захаваў каляровыя здымкі, аднак не паказваў іх да лістапада 1969 года, калі масавае забойства атрымала агалоску. Ён звязаўся са сваім школьным сябрам, які працаваў рэпарцёрам у кліўлендскай газеце The Plain Dealer. Газета апублікавала здымкі ў чорна-белым колеры і дапамагла Хэберлі прадаць правы на каляровыя здымкі часопісу Life, нямецкаму Stern і лонданскай Sunday Times[1]. Пазней, падчас судовага працэсу, выступаючы сведкам абвінавачвання, ён пацвердзіў, што асабіста бачыў, як амерыканскія салдаты расстрэльвалі мірных жыхароў[2]. У дакладзе камісіі Уільяма Пірса, якая расследавала абставіны злачынства, гаварылася, што фатограф хаваў ад уладаў здымкі, нягледзячы на абавязак паведамляць аб відавочных ваенных злачынствах[3]. Аднак, па словах самога Хэберлі, ён хаваў фатаграфіі, баючыся, што яны будуць проста знішчаныя ўладамі[4].

Пасля вайны правіць

У 2000 і 2011 годзе вяртаўся ў В’етнам у якасці турыста.

Улетку 2012 года наведаў В’етнам і вёсачку Сангмі, дзе ён сустрэўся з Чан Ван Дук, які перажыў бойню 1968 года[5].

Фотаздымкі правіць

Чорна-белыя фота правіць

Каляровыя фота правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць