Уільям Рэй Пірс (англ.: William Ray Peers; 14 чэрвеня 1914 — 6 красавіка 1984) — генерал арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў. Узначальваў камісію па расследаванні ваенных злачынстваў у В’етнаме, у тым ліку разні ў Сангмі.

Уільям Рэй Пірс
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1914(1914-06-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1984(1984-04-06)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 1938–1973
Званне генерал-лейтэнант
Часць 101-ы атрад УСС
4-я пяхотная дывізія
1-ы палявы атрад
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
Карэйская вайна
Ісламскае паўстанне Гаміньдана
Вайна ў В’етнаме
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пірс нарадзіўся ў Сцюарце, штат Аёва, у 1914 годзе[2] і вырас у Ковіне, штат Каліфорнія. Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, дзе быў прэзідэнтам аддзялення братэрства Сігма Пі і членам каманд па футболе, барацьбе і рэгбі.

У 1938 годзе Пірс паступіў на ваенную службу. Быў накіраваны ў 1-ы пяхотны полк[3].

Калі Злучаныя Штаты ўступілі ў Другую сусветную вайну, Пірса прынялі ва Упраўленне стратэгічных службаў (УСС). Ён далучыўся да атрада № 101, які праводзіў партызанскія аперацыі супраць японцаў на кітайска-індыйска-бірманскім тэатры. У 1943 годзе Пірс стаў камандзірам падраздзялення. Ён займаў гэтую пасаду да 1945 года, калі стаў камандзірам усіх аперацый УС ЗША ў Кітаі. Там жа Пірс узначаліў кітайскі парашутна-дэсантны атрад у Нанкіне, абараніўшы былую кітайскую сталіцу ад японцаў і камуністаў.

Пасля вайны Пірс далучыўся да ЦРУ, арганізаваўшы першую вучэбную праграму агенцтва. Падчас Карэйскай вайны з баз у Бірме ён кіраваў сакрэтнымі аперацыямі Гаміньдана на поўдні Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Па вяртанні з Кітая ён паступіў у ваенны каледж, а затым займаў шэраг пасад у разведцы і штабе. Падчас вайны ў В’етнаме Пірс спачатку быў памочнікам намесніка начальніка штаба па спецаперацыях. Пасля стаў спецыяльным памочнікам па барацьбе з паўстанцамі і спецыяльнай дзейнасці Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў.

У студзені 1967 года ў званні генерал-маёра ён быў прызначаны камандзірам 4-й пяхотнай дывізіі. Праз 14 месяцаў ён атрымаў званне генерал-лейтэнанта, узначаліўшы 1-ы палявы атрад[4]. Пірс таксама каардынаваў аперацыі чатырох паўднёвав’етнамскіх і двух паўднёвакарэйскіх дывізій. Пад яго кіраўніцтвам саюзныя войскі адолелі праціўніка ў бітвах за Дакто і Дук Лап.

У 1969 годзе генерал Уэстморленд прызначыў Пірса расследаваць інцыдэнт у вёсцы Сангмі, дзе амерыканскія вайскоўцы забілі некалькі сотняў мірных жыхароў[5].

У 1973 годзе ён сыходзіць у адстаўку.

Пірс памёр ва ўзросце 69 гадоў 6 красавіка 1984 года ад сардэчнага прыступу ў вайсковым медыцынскім цэнтры Летэрмана пры Прэзідыа Сан-Францыска[6].

Уласныя працы правіць

  • Peers, William R. and Dean Brelis. Behind the Burma Road. Boston: Little, Brown & Co., 1963.
  • Goldstein, Joseph, William R. Peers, Burke Marshall, and Jack Schwartz. The My Lai Massacre and Its Cover-Up: Beyond the Reach of Law?: The Peers Commission Report. Free Press, 1976. ISBN 978-0029122303
  • Peers, William R. My Lai Inquiry. W W Norton & Co Inc., 1979. ISBN 978-0393011845

Зноскі

  1. а б William R. Peers // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Biography of General William R. Peers
  3. Edmunds, Waldo (November 1949). "Distinguished Army Officer: Colonel William Ray Peers" (PDF). The Emerald of Sigma Pi. Vol. 36, no. 3. pp. 160–161. Архівавана з арыгінала (PDF) 29 верасня 2021. Праверана 29 верасня 2021.
  4. Association of I Field Force, IFFV Commanders
  5. Four Hours in My Lai, pp. 288—289, 1992.
  6. New York Times obituary

Спасылкі правіць