Ружамберак
горад у Славакіі
Ружамберак (славацк.: Ružomberok, ням.: Rosenberg, венг.: Rózsahegy) — горад у паўночнай Славакіі, размешчаны на зліцці рэк Ваг і Рэвуца каля падножжа Вялікай Фатры і Нізкіх Татраў. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.
Горад
Ружамберак
Ružomberok
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРужамберак упершыню згадваецца ў 1233 годзе. Магдэбургскае права атрымаў у 1318 годзе. У XVI ст. у Ружамбераку ўтвараецца вядомая лютэранская школа для дваранскіх дзяцей, у 1729 годзе ўзнікае каталіцкая школа гэткага ж тыпу, у якой вучыліся шматлікія выбітныя асобы Славакіі, напрыклад, Антон Берналак.
У XIX ст. Ружамбрак быў важным цэнтрам працоўнага і марксісцкага руху ў Чэхаславакіі.
У цяперашні час Ружамберак — важны прамысловы цэнтр паўночнай Славакіі.
Адукацыя
правіцьСлавутасці
правіць- Гістарычны цэнтр горада
- Касцёл Святога Андрэя
- Балюстрады на паўднёвым баку Рынку
- Сінагога (1880 год)
- Музей на вольным паветры Велкалінец (уваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА)
- Ратуша
- Кляштар Святога Крыжа
- Помнік Андрэю Глінку
Галерэя
правіць-
Касцёл Святога Андрэя
-
Ратуша
-
Касцёл у раёне Чэрнава
-
Сінагога
-
Музей на вольным паветры Велкалінец
Гарады-пабрацімы
правіцьГл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ружамберак