Рукайней
Ру́кайней[1] (літ.: Rukainiai, традыцыйная беларуская назва — Рукойні) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Рукайнейскай сянюніі. Размешчана на паўднёвы ўсход ад Вільнюса. Насельніцтва на 2011 год — 770 чалавек.
Вёска
| ||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Першы пісьмовы ўпамін пра Рукойні датуецца 1435 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1538 годзе ў Рукойнях быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рукойні апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Рукойнях было 26 будынкаў, на 1866 год — 25.
Найноўшы часПравіць
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рукойні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Рукойні апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
НасельніцтваПравіць
- XIX стагоддзе: 1859 год — 244 чал.; 1866 год — 364 чал., з іх 261 каталік, 53 праваслаўныя і 50 іўдзеяў; 1881 год — 323 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 770 чал.
СлавутасціПравіць
- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1823)
Страчаная спадчынаПравіць
- Царква Покрыва Багародзіцы (1860-я; мураўёўка)
Вядомыя асобыПравіць
- Павел Ксаверый Бжастоўскі (1739—1827) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Krzywicki J. Rukojnie // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 959.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рукайней
- Рукайней на сайце Radzima.org