Румянцаўскі летапіс

Румянцаўскі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», аналагічны тэксту Альшэўскага летапісу.

Асноўны змест Румянцаўскага летапісу — гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ад легендарных часоў да 1567. Зборнік пачынаецца з біблейных паведамленняў пра падзел свету паміж нашчадкамі Ноя, абрываецца гэты раздзел (з-за недахопу аркушаў) няскончаным апавяданнем пра Гастамысла. На арк. 12—99 знаходзіцца апублікаваны летапіс. Арк. 100—140 прысвечаныя гібелі Ерусаліму. На арк. 141—163 змешчаны падзеі, звязаныя пераважна з заваёвай Русі Батыем. На арк. 164—176 гаворыцца пра гібель Канстанцінопаля; на арк. 177—183 — пра Албанію; на арк. 184—222 — пра захоп Канстанцінопаля туркамі; на арк. 222 адв.—230 — «Сказание Ивана Пересветова о царе турском...»; потым ідзе кароткае паведамленне (арк. 231—233).

Найбольш разгорнута і падрабязна апісаны перыяд княжання Вітаўта, пададзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх».

Збярогся ў гістарычным зборніку 2-й палавіны 17 ст. расійскага паходжання, які ў 18 ст. бытаваў у Падмаскоўі, пасля ў бібліятэцы графа М. П. Румянцава (ад гэтага і назва), цяпер у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы.

Апрача беларуска-літоўскай хронікі ў зборніку змешчана шмат летапісных урыўкаў і гістарычных твораў, прысвечаных важным падзеям сусветнай і расійскай гісторыі: пра падзенне Іерусаліма, узяцце Канстанцінопаля туркамі, Кулікоўскую бітву.

Румянцаўскі летапіс упершыню быў апублікован у 1902 годзе Б. А. Вахевічам  (укр.), перавыдадзены М. М. Улашчыкам у 35-ым томе «Поўнага збору рускіх летапісаў».

Літаратура

правіць