Рупрэхт Гейгер
Рупрэхт Гейгер (ням.: Rupprecht Geiger; 26 студзеня 1908, Мюнхен — 6 снежня 2009, Мюнхен) — нямецкі скульптар і мастак-абстракцыяніст.
Рупрэхт Гейгер | |
---|---|
ням.: Rupprecht Geiger | |
Род дзейнасці | архітэктар, скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 2009[4][5][…] (101 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Вілі Гейгер |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьРупрэхт Гейгер нарадзіўся 26 студзеня 1908 у Мюнхене. Ён быў сынам мастака Вілі Гейгера. У 1926—1929 гадах ён вывучае архітэктуру ў мюнхенскай Каралеўскай школе прыкладнога мастацтва, у 1930—1932 — вучыцца на муляра і затым, у 1932—1935 — у Вышэйшым будаўнічым вучылішчы Мюнхена. У 1936—1940 г.г. Гейгер працуе ў розных мюнхенскіх архітэктурных бюро.
У 1940 годзе будучы скульптар быў прызваны ў нацысцкую армію, ваяваў у Польшчы і ў СССР. Тут ён самавучкам пачынае займацца жывапісам. У 1943—1944 гадах ён ужо — вайсковы мастак у вайсковых часцях ва Украіне і ў Грэцыі.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Р.Гейгер з 1949 па 1962 год працуе архітэктарам. У 1965—1976 гадах ён — прафесар жывапісу ў Дзяржаўнай мастацкай акадэміі Дзюсельдорфа. У 1949 ён становіцца ў Мюнхене адным з заснавальнікаў мастацкай групы ZEN 49. Р.Гейгер з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў абстрактнага мастацтва ў Германіі. Творчасць яго карысталася падтрымкай фонду Саламона Р.Гугенхайма.
У 1950-я гады мастак працаваў пераважна з чырвоным колерам. Характэрным для жывапіснай творчасці майстра былі яго алейныя карціны, акварэлі і графіка, якія паказваюць простыя геаметрычныя формы.
Мастак быў удзельнікам шматлікіх выставак як у Германіі, так і за яе межамі. Ён неаднаразова выстаўляўся на аглядах сучаснага мастацтва ў Каселі documenta — 2 (1959), — 3 (1964), — 4 (1968), — 6 (1977); быў удзельнікам 25-га біенале ў Сан-Паўлу і інш. Яго творчасць была адзначана шматлікімі ўзнагародамі, у тым ліку прэміяй міжнароднага трыенале ў галіне каляровай графікі ў Грэнхене (1958, Швейцарыя), залатым медалём 8-га міжнароднага біенале ў галіне графікі ў Фрэдэрыкстадзе. (1986, Нарвегія), прэміяй Акадэміі мастацтваў Берліна (1988), ганаровай прэміяй у галіне культуры Мюнхена (1989), прэміяй Рубенса (1992) і інш. Р.Гейгер быў таксама ўзнагароджаны ў 1993 годзе баварскім Ордэнам Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве».
Рупрэхт Гейгер памёр 6 снежня 2009 у Мюнхене.
Зноскі
- ↑ Rupprecht Geiger
- ↑ Rupprecht Geiger — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ https://zkm.de/en/person/rupprecht-geiger Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ http://www.br-online.de/bayern2/kulturwelt/rupprecht-geiger-maler-tod-ID1260385814255.xml
- ↑ Rupprecht Geiger // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ http://www.villa-wessel.de/AusstellungsSeiten/Zen49_2013/zen49_2013.html Праверана 10 чэрвеня 2019.