Русакоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Русако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Русакі.

Русакоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Віцебскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Русакі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 22 снежня 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Шумнянскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шумна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паддубляне. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Русакі, сельсавет перайменаваны ў Русакоўскі[1]. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ноўкінскага сельсавета[2].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.