Русакі (Віцебскі раён)

колішняя вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Русакі — былая вёска ў Ноўкінскім сельсавеце, Віцебскім раёне. З 1990 года частка Сасноўкі.

Вёска
Русакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,2 км²
Вышыня цэнтра
175 м
Колькасць двароў
44
Насельніцтва
27 чалавек (2019)
Русакі на карце Беларусі ±
Русакі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Русакі (Віцебскі раён)
Русакі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Русакі (Віцебскі раён)

Паводле перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе, на тэрыторыі былой вёскі Русакі жыло 27 чалавек.

Размяшчалася на правым беразе ручая Гарадня, які пачынаецца з возера Гарадня, на левым беразе была вёска Сасноўка, з якой Русакі аб’ядналі ў 1990 годзе.

Праз вёску цячэ ручай Русакоўка. На тэрыторыі Русакоў знаходзіцца ферма, філіял ТАА «Рудакова»

Гісторыя правіць

У канцы XVI — пачатку XVII ст. сучасная тэрыторыя вёскі Русакі ўваходзіла ў фальварка Гарадня шляхцічаў Бальцаровічаў.

У 1775 годзе вёска Русакі ў маёнтку Гарадня, які належаў Феафілу Магутнаму.

У 1800 годзе пасаджаны дуб, які расце і станам на 2023 год.

З 1929 года вёскі Русакі, Сасноўка, Паддубляне ўвайшлі ў калгас «Сасноўка».

У 1941 годзе 8 двароў, 40 жыхароў.

З 1942 года ў Сасноўцы і Русаках размяшчалася артылерыйская група Вермахта. Колькасць гарнізона дасягала да 2 тысяч чалавек, бо паселішчы ўдала размешчаны на мясцовасці — на поўнач ад Русакоў узгорак, а на паўднёвым усходзе цячэ Лучоса.

У 1944 годзе, савецкая армія і партызанскі атрад Аляксея Данукалава вызвалілі вёску Русакі ад нацыстаў. За 10 км на поўнач ад Русакоў у ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі групоўка нямецкіх войск трапіла ў акружэнне.

Пасля вайны адкрыты ферма (філіял «Рудакова»).

16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Русакі і сельсавет перайменаваны ў Русакоўскі.

22 снежня 1960 года Русакоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новастворанага Ноўкінскага сельсавета.

У 1980-я гады, чыгуначная станцыя Русакі зачынена і разабрана.

У 1990 годзе, Русакі далучаны да Сасноўкі, а на тэрыторыі былой вёскі з’явілася вуліца Кастрычніцкая, самая працяглая ў Сасноўцы (1873 метры).

Паводле перапісу 2009 года жыло 65 чалавек.

У 2023 годзе ў Русаках жыве 27 чалавек у 44 дварах.

Цяпер у былых Русаках дзейнічае саўгас «Рудакова», воданапорная вежа. З 20 метраў ад пачатку вёскі цячэ ручай Русакоўка, а за 70 метраў на поўнач, стаіць закінутая электрастанцыя. На поўнач ад вёскі, на ўзгорку Паганка, знаходзіцца пясчаны кар’ер.

Галерэя правіць