Русалачка (статуя)
Русалачка (марская панна, дацк.: Den Lille havfrue) — статуя, адлюстроўвае персанаж з казкі «Русалачка», Ханса Хрысціяна Андэрсена, размешчана ў порце Капенгагена. Скульптура 1,25 м вышынёй і важыць каля 175 кг.
| ||
Эдвард Эрыксен | ||
Русалачка. 1913 | ||
Den lille Havfrue | ||
Матэрыял | бронза | |
---|---|---|
Памеры | 125 см × см | |
Капенгаген | ||
![]() |
Гісторыя стварэння Правіць
Аўтар — дацкі скульптар Эдвард Эрыксен. Адкрыта 23 жніўня 1913 г..
Вырабленая па замове сына заснавальніка бровара «Carlsberg» — Карла Якабсена, які быў зачараваны балетам па казцы Русалачка ў Каралеўскім тэатры Капенгагена. Ён прасіў прыму-балерыну, Элен Прайс, каб яна была мадэллю для статуі. Балерына адмовілася пазіраваць у аголеным выглядзе, і скульптар выкарыстаў яе ў якасці мадэлі толькі для галавы «Русалачкі». Для фігуры «Русалачкі» пазіравала жонка скульптара Элінэ Эрыксен[1].
Копіі Правіць
Русалачка стала адным з самых вядомых сімвалаў Капенгагена і сусветна вядомай славутасцю для турыстаў, пра што сведчыць той факт, што ў шматлікіх гарадах устаноўлены копіі статуі.
Тэрмін аховы аўтарскіх правоў на статую не скончыўся, і спадчыннікі скульптара, які памёр у 1959 годзе, патрабуюць платы за выкарыстанне яе копій і малюнкаў[2].
Зноскі
Спасылкі Правіць
- mermaidsculpture.dk — афіцыйны сайт Русалачкі
- The Little Mermaid Gallery