Эдвард Хрысціян Іаганес Эрыксен (дацк.: Edvard Eriksen; 10 мая 1876, Капенгаген — 12 студзеня 1959, Капенгаген) — дацкі скульптар-натураліст.

Эдвард Эрыксен
дацк.: Edvard Eriksen
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні дацк.: Edvard Christian Johannes Eriksen
Дата нараджэння 10 сакавіка 1876(1876-03-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1959(1959-01-12)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Eline Eriksen[d][5]
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў, скульптар
Месца працы
Вучоба
Заступнікі Carl Jacobsen[d]
Уплыў на Kai Nielsen[d][6]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1895 годзе Эдвард Эрыксен атрымаў мастацкую адукацыю. Першы поспех прыйшоў да яго ў 1902 годзе, калі адна з яго скульптур («Каецца») была прынята для выстаўкі ў каралеўскім палацы Шарлотэнборг (Капенгаген). Канчатковае прызнанне мастацкіх заслуг майстра адносіцца да 1904 года, калі Дзяржаўным мастацкім музеем Капенгагена была набыта яго скульптура «Надзея», а ў 1905 годзе Эрыксен за сваю працу «Лёс» быў узнагароджаны прэміяй.

У 1908 годзе скульптар атрымаў каралеўскі заказ на выраб трох мармуровых статуй («Жалоба», «Памінанне» і «Сімпатыя») для саркафага Хрысціяна IX Дацкага і яго жонкі Луізы ў саборы ў Роскіле.

Сапраўды сусветную славу прынесла Эдварду Эрыксену створаная ім і ўсталяваная на набярэжнай у Капенгагене 23 жніўня 1913 года статуя андэрсанаўскай Русалачкі, якая стала сімвалам Капенгагена і ўсёй Даніі.

У 1932 годзе Эрыксен быў узведзены ў рыцары Ордэна Данеброг; скульптар быў таксама ганаровым прафесарам Мастацкай акадэміі Карары.

У 1900 годзе Эрыксан ажаніўся з Элінай Вільгельмінай Мелер (1881—1963), меў у гэтым шлюбе пяцёра дзяцей.

Зноскі

  1. а б в https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2237
  2. а б Edvard Eriksen // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. а б Weilbachs Kunstnerleksikon
  5. Weilbachs Kunstnerleksikon Праверана 8 жніўня 2021.
  6. https://sakkunstbygning.dk/?Udstillinger:Kai_Nielsen:Billedhuggeren_Kai_Nielsen

Спасылкі правіць