Руска-Беларускае Братэрства 2000

«Руска-Беларускае Братэрства 2000» — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае беларусаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці, член Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».[1]

«Руска-Беларускае Братэрства 2000»
Тып грамадская арганізацыя
Год заснавання 27 красавіка 2000 г.
Размяшчэнне

Гісторыя і дзейнасць правіць

Самарская абласная грамадская арганізацыя (САГА) беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000» была зарэгістравана 27 красавіка 2000 года. Мае свае прадстаўніцтвы ў гарадах Самарскай вобласці: Тальяці, Кінель, Сызрань, Нефцягорск.

З 2001 года САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» з’яўляецца актыўным членам Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі». У гэтым жа годзе — прадстаўнікі арганізацыі ўдзельнічалі ў рабоце VIII Усеславянскага з’езду (г. Масква), а творчыя калектывы арганізацыі — у XXVIII Міжнародным фестывалі «Беларуская музычная восень».

Члены арганізацыі пастаянна ўдзельнічаюць у рабоце з’ездаў Федэральнай нацыянальнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» (IV з’езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» праходзіў 23 красавік 2010 г.). У 2005 годзе, падчас афіцыйнага візіту ў Самарскую вобласць, Прэм’ер -міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сяргеевіч Сідорскі сустрэўся з беларускай дыяспарай Самарскай вобласці.

Члены САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» актыўна ўдзельнічаюць у спартыўным жыцці Самарскага рэгіёну. У 2008 годзе, футбольная каманда арганізацыі на першым футбольным турніры, сярод нацыянальна-культурных арганізацый на пераходны Кубак ГУУС па Самарскай вобласці, прысвечанага 90-годдзю самарскай міліцыі, заняла трэцяе месца.

Пад эгідай грамадскай арганізацыі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» з 2004 года праводзяцца штогадовыя абласныя беларускія фестывалі мастацтваў «Адзінства» і «Беларусь — мая песня!». Калектывы мастацкай самадзейнасці арганізацыі ўдзельнічаюць у абласных і гарадскіх фестываляў нацыянальных культур.

 
«Вянок Дружбы», аўтар: Ірына Михайлаўна Глуская

Беларускі вакальны ансамбль «Каданс» Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000», прымаў удзел у XI Міжнародным фестывалі народнай творчасці «Вянок дружбы», які праходзіў з 27 чэрвеня па 1 ліпеня 2013 года ў Бабруйску (Беларусь). У рамках фестывалю праводзіўся конкурс «Вянок, як сімвал фестывалю — у падарунак фэсту», па выніках якога, праца самарскіх беларусаў — аўтар Ірына Міхайлаўна Глуская, заняла ганаровае першае месца.[2]

25 красавіка 2014 года Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000», у адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе «Культура» сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой на лепшыя дасягненні арганізацыі і рэалізацыі праектаў па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах пражывання беларускай дыяспары, была ўзнагароджана Дыпломам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур [3] і каштоўным падарункам за значны ўклад у папулярызацыю беларускай культуры ў Самарскай вобласці і Расійскай Федэрацыі. [4]

27 красавіка 2014 года выйшаў першы нумар грамадска-папулярнага і літаратурна-мастацкага часопіса Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000» — «Адзiнства»/«Единство». Выданне ўпершыню было прадстаўлена на фестывалі «ПРЭСА — 2014», які праходзіў у Самары 31 мая 2014 года.

Акрамя культурных сувязяў, САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Саюзнай дзяржавы ў рэгіёне ў сферы гандлю. У Самары і іншых гарадах рэгіёну адкрыты крамы беларускай прадукцыі. У планах арганізацыі — адкрыццё культурна-дзелавога цэнтра «Самара-Беларусь», які закліканы дапамагчы ўсталяваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Самарскі рэгіёнам і Рэспублікай Беларусь. Гэтаму будзе садзейнічаць і Пагадненне аб развіцці партнёрскіх адносін паміж САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» і Заводскім раёнам горада Мінска, якое было падпісаная 2 ліпеня 2014 года.[5]

Асноўныя мэты правіць

  • садзейнічанне развіццю дружалюбных і дзелавых кантактаў паміж Самарскі рэгіёнам і Рэспублікай Беларусь у сферы культуры, адукацыі, навукі, спорту, сродкаў масавай інфармацыі;
  • прыцягненне да Самары і рэгіёну ўвагі беларускай грамадскасці, прадпрыемстваў і органаў улады;
  • адраджэнне і развіццё культуры і мовы беларускага народа, захаванне яго самабытнасці, традыцый і звычаяў;
  • садзейнічанне вырашэнню праблем нацыянальнага развіцця і міжнацыянальных адносін.

Кіраўніцтва правіць

  • Прэзідэнт — Ірына Міхайлаўна Глуская;[6]
  • Віцэ-прэзідэнт — Патанейка Аляксандр Анатольевіч;
  • Дырэктар — Кірылюк Андрэй Аляксандравіч.

Узнагароды правіць

За значны ўклад у развіццё беларускай культуры ў Расійскай Федэрацыі і актыўную працу з нацыянальнымі дыяспарамі ў Самарскай вобласці, арганізацыя «Руска-Беларускае Братэрства 2000», неаднаразова ўзнагароджвалася:

  • 2016 год — Падзяка ад дзяржаўнай казённай ўстановы Самарскай вобласці «Дом дружбы народаў»;
  • Май 2016 года — Падзяка ад кіраўніка Савецкага раёна гарадской акругі Самара;
  • Верасень 2015 года — Ганаровая грамата ад кіраўніка г.а. Самара і Думы гарадской акругі Самара;
  • Жнівень 2015 года — Падзяка ад Пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ;
  • 25 красавіка 2014 года — Дыплом Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» Беларусі;
  • 2012 год — Дыплом V фестывалю бібліятэк у г Новакуйбышэўск, Самарская вобласць;
  • 2010 год — Падзяка ад Губернатара Самарскай вобласці, падзяка ад Дзяржаўнай казённай ўстановы Самарскай вобласці «Дом дружбы народаў», Дыплом ад Самарскай губернскай Думы, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, падзяка ад аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Уфа, ганаровая грамата міністэрства культуры Самарскай вобласці, Падзяка ад Думы гарадской акругі Самара;

Акрамя гэтага, вынікі дзейнасці арганізацыі адзначаны Дыпломам «Асамблеі народаў Расіі» і падзячныя лісты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Зноскі