Русский военный корабль, иди на хуй

«Русский военный корабль, иди на хуй» (бел.: Рускі ваенны карабель, ідзі на хуй) — фраза-адказ украінскіх памежнікаў на прапанову расійскага ваеннага карабля здацца, сказаная пры атацы на востраў Змяіны падчас уварвання Расіі ва Украіну. Сказ стаў мэмам, сімвалам украінскага супраціву.

Паштовая марка Украіны «Рускій карабль, іді…!» [1][2]

Кантэкст правіць

24 лютага 2022 года расійскі ваенны карабель падышоў да вострава Змяіны ў Чорным моры і двойчы прапанаваў здацца: «Я — рускі ваенны карабель. Прапаную скласці зброю і здацца, каб пазбегнуць кровапраліцця і неапраўданых ахвяр. У адваротным выпадку па вам будзе нанесены бомбавы ўдар». У адказ у эфіры пачуў словы ўкраінскага памежніка Рамана Грыбова[3]: «Рускі ваенны карабель, ідзі на хуй!».

Першапачаткова паведамлялася, што памежнікі загінулі. Але пазней стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы трапілі ў палон у Севастопалі[4].

29 сакавіка кіраўнік Чаркаскай абласной адміністрацыі Ігар Табурэц паведаміў, што памежнік Раман Грыбоў вярнуўся з расійскага палону, і асабіста вітаў вайскоўца на радзіме[5].

Рэакцыя правіць

Фраза стала адным з сімвалаў барацьбы ўкраінскіх узброеных сіл з расійскімі войскамі. Амерыканская газета «Navy Times[en]» напісала, што ў сацыяльных сетках украінцы ўспрынялі гэтую фразу як заклік да згуртавання, і яе падхапілі прыхільнікі Украіны па ўсім свеце.[6] У сваю чаргу навінавы часопіс «The Week[en]» параўнаў гэтую фразу з «Помні Аламо», фразай, якую выкарыстоўвалі абаронцы місіі Тэхаса ў XIX стагоддзі.[7]

Расійскі паэт Дзмітрый Быкаў напісаў верш, прысвечаны баям за востраў Змяіны і адказу ўкраінскіх пагранічнікаў расійскаму ваеннаму караблю. Гэты адказ ён паставіў у адзін шэраг з рэплікай «Гвардыя памірае, але не здаецца» П’ера Камброна, вымаўленай пры Ватэрлоа.[8]

12 красавіка 2022 года Укрпошта ўвяла ў абарот паштовыя маркі «Русскій воєнний корабль, іді…!»

Зноскі

  1. Обрано ескіз для поштової марки «Русский военный корабль, иди на#уй!» (укр.). Укрпошта (12 сакавіка 2022).
  2. 12 квітня Укрпошта вводить в обіг поштові марки «Русскій воєнний корабль, іді…!» (укр.). Укрпошта (11 красавіка 2022).
  3. БелСат
  4. БелСат
  5. t.me/cherkaskaODA
  6. Geoff Ziezulewicz. Ukrainians trapped on Snake Island to the Russians demanding their surrender: ‘go f*ck yourself.’ (англ.). Navy Times[en] (25 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  7. Weber, Peter. How 'Russian warship, go f--k yourself' became Ukraine's 'Remember the Alamo!' (англ.). The Week[en] (25 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  8. Дмитрий Быков. Остров Змеиный(недаступная спасылка). Новая Газета (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.

Спасылкі правіць