Руслан Васільевіч Грабеннікаў

Руслан Васільевіч Грабеннікаў (нар. 3 ліпеня 1927, с. Яўгашчына, Вялікарэчанскі раён, Омская вобласць, Расія) — беларускі сацыёлаг, філосаф, культуролаг. Доктар сацыялагічных навук (1993), кандыдат філасофскіх навук (1966), прафесар (1991).

Руслан Васільевіч Грабеннікаў
Дата нараджэння 3 ліпеня 1927(1927-07-03) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук і кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў 2-е Ленінградскае артылерыйскае вучылішча (1949), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1962; аспірантура, 1965).

Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (1956—1969, дацэнт кафедры філасофіі і палітэканоміі), Інстытуце філасофіі і права АН БССР (з 1969, загадчык сектара), Навукова-даследчым інстытуце эканоміка-матэматычных метадаў плавання пры Дзяржплане БССР (з 1973), Беларускім інстытуце праблем культуры (з 1980, загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1995, прафесар кафедры культуралогіі).

Навуковыя інтарэсы: праблемы сацыялогіі культуры; праблемы фарміравання патрэбнасцей асобы; сацыяльнае упраўленне і планаванне.

Бібліяграфія правіць

  • Взаимосвязь динамики потребностей личности с социокультурной средой и системой управления : диссертация … в виде научного доклада … доктора социологических наук : 22.00.04 / Гребенников Руслан Васильевич. ― Минск, 1992.
  • Е. М. Ярославский как воинствующий марксист-атеист : автореферат диссертации … кандидата философских наук / Р. В. Гребенников. ― Минск, 1966.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гребенников Руслан Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 203.
  • Грабеннікаў Руслан Васіл[ь]евіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 373.
  • Грабеннікаў Руслан Васільевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 104—105.