Руслан Мікалаевіч Вягера
Руслан Мікалаевіч Вягера (нар. 21 мая 1980, г. Ельск, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Руслан Мікалаевіч Вягера | |
---|---|
Нараджэнне |
21 мая 1980 (44 гады) |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 мая 1980 года ў г. Ельску Гомельскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»[1].
Працаваў выкладчыкам спецыяльных электратэхнічных дысцыплін Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа; інжынерам па тэхніцы бяспекі, вядучым інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам філіяла «Энергазбыт» РУП «Гомельэнерга»; намеснікам генеральнага дырэктара па збыце энергіі РУП «Гомельэнерга»[1].
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
Мае ганаровае званне дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» «Выдатнік Беларускай энергасістэмы»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Буда-Кашалёўскай акругі № 38. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].
Сям'я
правіцьЖанаты, мае сына і дачку[1].