Рух Бугалу, так жа сама вядомы як Хлопцы Бугалу, або Бугалу-хлопцы[1] (англ.: Boogaloo boys) — у вялікай меры дэцэнтралізаваны праварадыкальны, супрацьурадавы і экстрэмісцкі палітычны рух у ЗША.[2] Даследчыкі таксама іншы раз называюць Бугалу войскам, ці вайсковай арганізацыяй. Прыхільнікі Бугалу заяўляюць, што яны рыхтуюцца да або жадаюць пачаць Другую Грамадзянскую вайну ў ЗША, якую яны завуць «Бугалу». Бугалу ўпершыню зарганізаваліся на Фарчане яшчэ ў 2012 годзе, аднак пад увагу медыяў трапілі толькі ў 2019 годзе. Как пазбегнуць банаў з боку бігтэку, бугалу шыфруюцца і ўвесь час мяняюць слэнг, але мэта ў іх застаецца ўсё той жа — узброены мяцеж супроць Урада ЗША і супроць левых праціўнікаў, а асабліва супроць тых, што пасягаюць на іхняе права мець уласную зброю.

Два прыхільнікі Бугалу на акцыі БЛМ, ЗША, 19 ліпеня 2020 году.

Бугалу аб’яднаны ў асноўным толькі вузканакіраванай сканцэнтраванай мэтай і пра-збройнай пазіцыяй, аднак у астатніх позірках сярод падгруп Бугалу можа назірацца сур’езная разнастайнасць. Так, Бугалу не маюць жорсткай пазіцыі наконт расізму, некаторыя прыхільнікі Бугалу мараць, што «бугалу» будзе расавай вайной. А іншыя Бугалу ў 2020 годзе нечакана падтрымалі рух БЛМ, хаця даследчыкі аднесліся да гэтае падтрымкі насцярожана — Бугалу вядомыя сваім шыфраваннем, і таму і іхняя падтрымка БЛМ успрынялася некаторымі даследчыкамі як няшчырая.

Большасць дзейнасці Бугалу адбываецца он-лайн, аднак у 2020 годзе яны прынялі ўдзел у анты-карантынавым руху, а таксама часам з’яўляліся на пратэстах БЛМ. Бугалу маюць дрэс-код: большасць з іх добра ўзброеныя і носяць зброю ў адкрытую на сабе, а таксама Бугалу аддаюць перавагу гавайскім кашулям і бранежылетам, а ў астатнім апранаюцца ў стылі мілітары.

Зноскі

  1. 'Boogaloo Boy' Arrested in Texas, Charged With Plotting To Murder Cops on Facebook Live. Hatewatch. Паўднёвы Бядняцкі Юрыдычны Цэнтр (15 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы May 30, 2020. Праверана May 30, 2020.
  2. Charter, David (16 мая 2020). "'Boogaloo boys' prepare for next American civil war in Hawaiian shirts". The Times. ISSN 0140-0460. Архівавана з арыгінала May 28, 2020. Праверана May 30, 2020.