Black Lives Matter (BLM; бел.: Жыцці чорных важныя) — інтэрнацыянальны рух актывістаў, якія выступаюць супраць гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў негроіднай расы. Займаецца арганізацыяй акцый пратэстаў, дэманстрацыяў у сувязі з забойствамі, якія ажыццяўляюцца паліцэйскімі пры выкананні і расавай дыскрымінацыяй у адносінах да чорнаскурых у прававой сістэме ЗША. Black Lives Matter аб’яднаны ідэяй, але не мае фармальнай іерархіі ці структуры[2].

Black Lives Matter
Black Lives Matter protest against St. Paul police brutality (21587635011).jpg
Краіна
Тып арганізацыі грамадскі рух[1]
Заснаванне
Дата заснавання 2013
Узнагароды
blacklivesmatter.com(англ.) [1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рух узнік улетку 2013 г. з выкарыстаннем хештега #BlackLivesMatter[3] у сацыяльных медыя. Адбылося гэта пасля таго, як быў апраўданы Джордж Цімерман, які здзейсніў забойства афраамерыканскага падлетка Трэйвона Марціна.

BLM стаў масавым у 2014 годзе падчас вулічных дэманстрацый, выкліканых смерцю двух афраамерыканцаў: Майкла Браўна і Эрыка Гарнера. Таксама рух прымаў удзел у маршах пратэсту ў памяць многіх загінулых афраамерыканцаў, у тым ліку Эрыка Харыса, Вальтэра Скота, Джонатана Феррелл, Сандры Бланды і Фрэдзі Грэя.

Улетку 2015 года рух публічна паказаў незадаволенасць палітыкам па пытанні расавай дыскрымінацыі.

У канцы мая 2020 года, пасля гібелі чорнаскурага Джорджа Флойда ад рук белага паліцэйскага Дэрэка Шовіна, пачаліся вулічныя дэманстрацыі, якія перараслі ў беспарадкі, а пазней масавыя рабаванні і пагромы[4].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. а б в Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1190845202 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 жніўня 2022.
  2. Анастасия Бельская. Black Lives Matter(руск.) , USA.one (17 ліпеня 2016). Праверана 29 мая 2020.
  3. Jessica Guynn. Meet the woman who coined #BlackLivesMatter (англ.) . USA Today (4 сакавіка 2015). Праверана 23 красавіка 2016.
  4. Александра Баландина. «Смесь беспорядков и пандемии»: ситуация в США обостряется(руск.) , gazeta.ru (1 чэрвеня 2020).