Ручаёўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ручаё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ручаёўка.

Ручаёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лоеўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ручаёўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 669
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Алешкаўскага, Грохаўскага, Дзімамерыцкага, Карчомскага і Крывінскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[1]. 23 верасня 2011 года скасавана вёска Старая Алешкаўка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 669 чалавек[3], з іх 99,4 % — беларусы[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.