Рыгор Антонавіч Віткоўскі
Рыгор Антонавіч Віткоўскі (23 жніўня 1923 года, Мінск — 1992 год, Мінск) — беларускі мастак-графік, плакатыст.
Рыгор Антонавіч Віткоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 жніўня 1923 |
Месца нараджэння | Мінск |
Дата смерці | 1992 |
Месца смерці | Мінск |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча (1953), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959) |
Уплыў | Сямён Герус, Павел Любамудраў |
Біяграфія
правіцьБыў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1953 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1959 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З гэтага ж года пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.
Працаваў у графіцы — плакат, афорт[1]. У суаўтарстве з Арленам Кашкурэвічам распрацаваў серыю плакатаў па правілам дарожнага руху.
Памёр у 1992 годзе.
Зноскі
- ↑ Беларускі Саюз дызайнераў. ВІТКОЎСКІ РЫГОР АНТОНАВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2021. Праверана 26 студзеня 2018.