Рыгор Карлавіч Веніг

Рыгор Карлавіч Веніг (1862 — 9 лютага 1927, г. Ленінград[1]) — жывапісец і тэатральны дэкаратар.

Рыгор Карлавіч Веніг
Дата нараджэння 1862(1862)
Дата смерці 9 лютага 1927(1927-02-09)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Karl Gottlieb Wenig[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Біяграфія правіць

Сын Карла Багданавіча  (руск.), брат Паўла Карлавіча Венігаў[2].

Вучыўся ў тэатральна-дэкарацыйным класе Акадэміі Мастацтваў з 1879 па 1890 год[3] у М. А. Шышкова  (руск.).

Творчасць правіць

Прымаў удзел у выкананні дэкарацый да трагедыі А. С. Пушкіна «Барыс Гадуноў  (руск.)» (пастаноўка ў доме графа С. Д. Шарамецьева  (руск.), 1888)[1].

На выстаўках з 1890 года (Таварыства рускіх акварэлістаў  (руск.) і іншыя). Працаваў як жанрыст. З 1892 года — памочнік дэкаратара пры дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў  (руск.)[2]].

Сапраўдны член Таварыства настаўнікаў малявання ў Санкт-Пецярбургу (1900-я — 1910-я гады), член Таварыства ўзаемнай дапамогі рускіх мастакоў. Пісаў пейзажы, жанравыя сцэны, акварэлі[1].

Працаваў над размалёўкамі інтэр'ераў мінскага гарадскога тэатра[1].

Узнагароды правіць

Атрымаў медалі: малую срэбную — 1882 г.; вялікую срэбную — 1883 г.; малую срэбную — 1885 г.; малую срэбную — 1886 г.; малую заахвочвальную — 1887 г; 2 і 1 срэбныя і дзве заахвочвальныя — 1888 14 лютага 1890 года — Званне класнага мастака 3 ступені[3].

Зноскі