Рыгор Лаўрэнцьевіч Халадцоў
Рыгор Лаўрэнцьевіч Халадцоў (? — ?) — беларускі медык. Галоўны ўрач гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Бабруйска з 1934 па 1941 год[1].
Рыгор Лаўрэнцьевіч Халадцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | не раней за 1960 |
Род дзейнасці | урач, ваенны ўрач, хірург, галоўны ўрач |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьЗ 1922 года ў гарадскім шпіталі Бабруйска працаваў у якасці асістэнта хірурга У. В. Марзона Рыгор Лаўрэнцьевіч Халадцоў, выпускнік Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта 1922 года[1]. Пасля ад’езду У. В. Марзона ў Віцебск у 1934 годзе ён узначаліў хірургічную дапамогу ў Бабруйску. Змяніў Халадцова на пасадзе загадчыка хірургіяй Церпухаў Аляксандр Пятровіч, які прыехаў з Магілёва і быў гадоў на 15 старэйшым за Рыгора Лаўрэнцьевіча[1].
У 1941 годзе, будучы галоўным урачом Бабруйскай бальніцы, Рыгор Лаўрэнцьевіч быў прызваны ў армію, прайшоў усю вайну. У 1946 годзе ён працаваў у Бабруйскім ваенным шпіталі, з 1960 года — у горадзе Ташкенце.
Ва ўзросце 61 года Рыгор Лаўрэнцьевіч Халадцоў быў звольнены з войска[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Холодцов, Григорий Лаврентьевич (руск.)