Уладзімір Восіпавіч Марзон
Уладзімір Восіпавіч Марзон (7 (19) лістапада 1881, м. Заслаўе Мінскага павета — 6 верасня 1954) — беларускі хірург. Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1935).
Уладзімір Восіпавіч Марзон | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лістапада 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1954 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач, урач |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт (1911). Працаваў земскім ўрачом Бабруйскага павета, хірургам Глускай участковай бальніцы (1911—1913), хірургам Бабруйскай (у Бабруйску дасюль бальніцу[1], дзе працаваў У. Марзон, завуць «марзонаўкай»)[2] і іншых бальніц Мінскай губерні (1913—1915).
Служыў ваенным хірургам (1915—1917), хірургам, загадчыкам хірургічнага аддзялення, загадчыкам Бабруйскай гарадской бальніцы (1917—1934), у 1932—1934 гг. пры бальніцы дзейнічаў філіял Істытута ўдасканалення ўрачоў, які падрыхтоўваў урачоў-хірургаў, філіял узначальваў дацэнт У. Марзон.[3]. Загадчык кафедры хірургіі і кансультант Магілёўскай абласной бальніцы (1934—1935). Загадчык кафедры аператыўнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнік упраўленняў Міністэрства аховы здароўя БССР (1943—1949), галоўны ўрач бальніцы лячэбна-санітарнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1947—1949). Загадчык кафедры хірургіі (1947—1949), дырэктар (1949—1953) Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1954).
Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы прысвечаны дыягностыцы і эпідэміялогіі хірургічных захворванняў брушной поласці, удасканаленню аператыўных метадаў лячэння гінекалагічных і ўралагічных хвароб.
Сярод апублікаванага:
- Из прошлого белорусской хирургии // Труды III съезда хирургов БССР. — Мн., 1949.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (5.11.1932) за «выратаванне камуністаў у перыяд белапольскай акупацыі». Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). Заслужаны ўрач БССР (1948).
Зноскі
- ↑ Гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі
- ↑ У. Марзон пазней успамінаў пра пачатак сваёй працы ў Бабруйску: «Хворых у шпіталі было не шмат, у дзень амбулаторна прымалі 20-40 чалавек. Лячылі хворых фельчары, доктар заязджаў толькі на 15—30 хвілін. Не было ніякай хірургічнай дапамогі. Хворыя бабруйчане, якім было патрэбна неадкладнае хірургічнае ўмяшанне, былі вымушаныя ехаць у Мінск. Сяляне з ушчэмленай грыжай і іншымі хваробамі, лячэнне якіх патрабавала аперацыі, паміралі ў шпіталі».
- ↑ Намаганнямі У. Марзона, у 1918 г. у бальніцы было адкрытае хірургічнае аддзяленне, прыбудаваны аперацыйны блок і пабудаваны цагляна-драўляны корпус на 50 ложкаў, тым жа 1918 годзе пры гарадской гасцініцы адкрытая амбулаторыя, у 1920 годзе на Бярэзінскім фарштаце заснаваная другая амбулаторыя, у 1923 у Бабруйску адкрытыя дзве бальніцы на 200 ложкаў, тры дыспансеры і рэнтгенкабінет, Дом немаўляці, дзіцячая кансультацыя, цэнтральная амбулаторыя, паліклініка, Дом санітарнай асветы, у 1924 годзе ў Бабруйску арганізаваная санітарна-эпідэміялагічная служба і адкрыты Дом адпачынку
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 113.
- Корбут В. Орден и родина // Советская Белоруссия. 8 кастр. 2004.
- Чыгір А. Слова пра Марзона // Тыднёвік Магілёўскі, 2000.
Спасылкі
правіць- История хирургии (руск.)
- Морзон Владимир Осипович (руск.)