Рыгор Максімавіч Вайцянкоў

Рыгор Максімавіч Вайцянкоў (1 снежня 1900, в. Лужок, Кармянскі раён — 9 мая 1979) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Рыгор Максімавіч Вайцянкоў
Дата нараджэння 1 снежня 1900(1900-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1979(1979-05-09) (78 гадоў)
Род войскаў партызаны
Гады службы 1919-24, 1942-44
Камандаваў Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Біяграфія правіць

Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі ў 1935 годзе. У 1919-24 у Чырвонай Арміі, удзельнік баёў супраць войскаў Юдзеніча. З 1935 на партыйнай працы, у 1941 1-ы сакратар Асіповіцкага РК КП (б) Б. З лютым 1942 камандзір дыверсійнай групы[1].

У красавіку 1943 — ліпені 1944 1-ы сакратар Асіповіцкага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з ліпеня 1943 г кіраўнік Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. У 1944-58 на партыйнай і журналісцкай працы[1].

Зноскі

  1. а б в Войтенков Григорий Максимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.

Літаратура правіць