Рыетавас
Рыета́вас (літ.: Rietavas, жам. Rėitavs, беларуская назва — Рэ́тава[2] або Рэ́таў[3]) — горад на захадзе Літвы, на рацэ Юра. Адміністрацыйны цэнтр Рыетаваскага самакіравання Цяльшэйскага павета. Рэтава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў 1253 годзе, калі Рэтава было цэнтрам староства Жамойцкага княства і ўваходзіла ў склад каронных старостваў вялікіх князёў літоўскіх. З канца XVI да XVIII стагоддзя горадам валодалі Сапегі. У XVIII стагоддзі Рэтава было прададзена Тадэвушу Францішку Агінскаму. У 1792 годзе Рэтава атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Рэтава ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.
У час паўстання 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адкрылі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабу сельскагаспадарчых машын, адбываліся сельскагаспадарчыя выстаўкі. У 1875 годзе ў Рэтаве была адкрыта мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая на Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.
Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бяздзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. З 1918 года Рэтава ў складзе незалежнай Літвы, з 1940 года ў Літоўскай ССР.
Пасля Другой сусветнай вайны ў Рэтаве была адкрыта сельскагаспадарчая школа.
З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.
Насельніцтва
правіць
|
Славутасці
правіцьСтрачаная спадчына
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П.П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
- Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
- Retów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 626.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыетавас